Міні-фэст, прысвечаны Дню роднай мовы, адбудзецца ў варшаўскім клубе BackDoor Bar у пятніцу, 21 лютага.
«На імпрэзе выступяць як вядомыя беларускія артысты, так і новыя калектывы. Безумоўна, не абыдзецца без прыемных прэзентаў. Але галоўнае, што нас чакае, — цёплая, душэўная атмасфера», — кажуць арганізатары вечарыны.
Chaču Mroić — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт, у творчасці якога — несамавітае пачуццё свабоды і ўнутранай стыхіі.
У складзе:
Ілля Галуза — рытм-гітарыст і галоўны аўтар тэкстаў, што раскрываюць свет мрояў, жахаў і драм;
Марк Канаплёў — бас-гітарыст, гукарэжысёр і тэхнік — усё ў адной асобе.
паўтарычалавека — бэнд беларускай драмы. Калектыў выконвае, бывае, што і песні.
Свой склад музыкі апісваюць так:
Аляксей «Бабуля» Ажогін — найлепшы гітарыст пад’ездаў Ніжняй Абесініі;
Андрэй «Вожык» Манкевіч — паэт-песеннік і вакаліст-празаік.
Алесь Лютыч — вакаліст, гітарыст і аўтар песень гурта :B:N:.
Музыка прапануе рамантычны сэт, створаны спецыяльна для тых, хто шануе сапраўдныя беларускія ноты.
Алесь Дзянісаў — лідар гурта Dzieciuki.
На імпрэзе Алесь будзе раздаваць рока і панка, адначасова выварочваючы душу. Сустрэча з сапраўднымі эмоцыямі і магутным гучаннем.
Аляксандр «Маляваныч» Ждановіч — легендарны мастак слова.
На падзеі артыст пачытае вершы і паразважае пра глыбіню і значэнне роднай мовы. Разам з гасцямі падзеі абмяркуе:
— чаму важна захоўваць і шанаваць беларускую мову;
— адкуль яна бярэ пачатак і як фарміравалася;
— у чым яе непаўторнасць і прыгажосць.
Вядучая імпрэзы — радыёжурналістка Марына Савіцкая.
Дата: 21 лютага
Час: 19:00 (дзверы), старт падзеі ў 20:00 (час мясцовы)
Месца: BackDoor Bar (ul. Chmielna 7/9).
Уваход на падзею будзе вольным, данаты вітаюцца.
Больш інфармацыі пра імпрэзу: тут.