Беларусаў Вільні запрашаюць на Дзень роднай мовы

22 лютага беларусаў Вільні запрашаюць адзначыць Дзень роднай мовы ў асяродзі асоб, для якіх матчынай мовай з’яўляецца беларуская.

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Afiša

Што ў праграме?

Музычныя гурты і калектывы:

«Беларускі Цуд», «Гудаграй», «Гоман», «Світанак», «Пацеркі», «Валошкі», «Ойра».

Паэзія і культурніцкі актывізм: 

Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Ванда Марцінш, Аліна Нагорная, Анатоль Хіневіч.

Дзе і калі?

Дата: 22 лютага.

Пачатак: 15:00.

Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты)

Адрас: Raugyklos, 25.