У Віцебску ў чацвёрты раз пройдзе “Гравітацыя”

09.09.2013 Афіша

У Віцебску ў чацвёрты раз пройдзе “Гравітацыя”. Лакальная стрыт-арт  падзея адбудзецца 14 верасня. Сёлета маладыя мастакі збяруцца, каб упрыгожыць шэрыя, а месцамі і завандаленыя гаражы па вул. Жасткова.G4_map

Паводле арганізатара Рамана Воранава, усе эскізы будучых “палотнаў” былі ўзгодненыя з  ЖЭУ-25, на чыім балансе знаходзяцца тамашнія дваровыя тэрыторыі. З вялікай прыхільнасцю да мерапрыемства паставіўся Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама.

Сёлета ўдзельнікам “Гравітацыі” прапанавалі пагуляцца з тэмай “Віцебскі арнамент”. У гэтым шырокім рэчышчы і будуць рабіцца творы мастакоў, якіх набралася дванаццаць:

  • IS (Віцебск)
  • Ура (Віцебск)
  • “КОНТРАРТ” (Шчо+Зюзя, Мінск)
  • Рыгор Гудкоў (Віцебск–Данбас)
  • Smak (Віцебск)
  • 46 (Віцебск)
  • Предок (Брэст-Віцебск)
  • Cowek (Мінск)
  • Keon (Гомель)
  • Khvostov (Гомель)
  • Сергей 86 (Мінск)

Музычнае суправаджэнне забяспечаць ды-джэі Traffaret (Віцебск) і Kuznetsove (Смаленск). Танцавальнае — каманда JACK BOX (Віцебск).

Адкрыццё івэнта адбудзецца а другой гадзіне. План мясцовасці, куды будзе варта завітаць у суботні восеньскі дзень, можна пабачыць на афішы альбо па спасылцы: https://goo.gl/maps/XYxNv

Па словах Рамана: “Гравітацыя” свядома застаецца лакальнай, дваровай, падзеяй. Раней гэта быў дворык гарадской Ратушы, цяпер двары Маскоўскага праспекта і вуліцы Праўды. Ім таксама хочацца быць прыгожымі”.

Тэгі: