Дыск “Галасы” прэзентавалі 21 траўня на радзiме паэта.
— Панчанка, Куляшоў, Броўка, Бураўкiн… — цёр патылiцу хлопец у сiняй байцы.
— Танк, Лынькоў, Шамякiн, Чорны… — шэптам падказвалi яму з усiх бакоў дзяўчаты.
Вучнi школы № 20 былi на вышынi. На прэзентацыi дыска “Галасы” ў Оршы яны прамаўлялi цi не больш за вядучых вечарыны. Але знаўцы бiяграфii Уладзiмiра Караткевiча здзiвяцца загалоўку: пiсьменнiка ўжо 25 гадоў няма на гэтай Зямлi… Тым не менш, тэхнiчныя магчымасцi ХХ стагоддзя дазваляюць нам захоўваць выгляд людзей, iх галасы i рухi. Дыск “Галасы” быў выпушчаны ў Мiнску два месяцы таму. Ён змяшчае ўнiкальныя запiсы 1968 года з хатняга архiва паэта Сяргея Панiзнiка — галасы класiкаў нашай лiтаратуры Уладзiмiра Караткевiча, Ларысы Генiюш, Рыгора Барадулiна (каля 45 хвiлiн агульнага гучання). Учора ў межах культурнiцкай кампанii “Будзьма беларусамi!” дыск быў прэзентаваны ў Оршы, на малой радзiме Караткевiча. Тэкст цалкам.
Наступным днём, 22 траўня прэзентацыя дыску адбылася ў Лідзе. У якасці адмысловага госця на імпрэзу быў запрошаны бард Раман Абрамчук.
Фота Глеба Лабадзенкі.
Тэгі: Ворша