У выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшла выбранае з дзённіка пісьменніцы Марыі Вайцяшонак «На Прызбе ў Сілічах»

«Гэта нязмушаная і шчырая гутарка Марыі з сяброўкай Аксанай Ёркінай, якая і дапамагла запісаць паэтцы, якая губляе зрок, празаічныя нататкі пра сучаснасць і мінулае, багатая мова, трапныя назіранні», — паведамляюць у «Пфляўмбаўм/Pflaŭmbaŭm. Жаночая выдавецкая ініцыятыва».


кніга Марыі ВайцяшонакНовая кніга Марыі Вайцяшонак. Фота: старонка ў Фэйсбуку выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Самыя шпаркія могуць купіць першыя асобнікі кнігі ў Вільні на канцэрце Змітра Вайцюшкевіча 26 ліпеня ў 19:00: Дом легенд, Subačiaus g, 15/2.

Пазней кніга з’явіцца ў продажы і ў Польшчы, паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў Facebook.

Марыя Вайцяшонак і Аксана ЁркінаМарыя Вайцяшонак і Аксана Ёркіна. Фота: старонка ў Фэйсбуку выдавецтва «Пфляўмбаўм»

На канцэрце таксама можна будзе набыць і іншыя кнігі «Пфляўмбаўм/Pflaŭmbaŭm. Жаночая выдавецкая ініцыятыва», увесь асартымент крамаў «Гартайка» і «Staronka» — кнігі беларускіх выдавецтваў, дзіцячыя гульні, сувеніры і іншае.

Чытайце яшчэ:

Паэзія цішыні, або Пра што маўчала Яўгенія Пфляўмбаўм