Уганараванне лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф»

Часопіс “Дзеяслоў” і кнігарня “Галіяфы” запрашаюць.

Часопіс “Дзеяслоў” і кнігарня “Галіяфы” запрашаюць на ўручэнне літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” за найлепшую паэзію, прозу і дэбют у 2015 годзе. Шорт-ліст прэміі гл. ТУТ

 

уДЗЕльнікі

Дзеяслоўцы: Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака, а таксама лаўрэаты прэміі ранейшых гадоў.

Музыка: Раман Абрамчук (спевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас).
Месца ДЗЕяння

Менск, Траецкае прадмесце, Старавіленская, 6.

Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

 

 

 

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”