Уладзімір Несцяровіч. Сто дарог

27.03.2009 Кнігагляд

Сто дарог : вершы / Уладзімір Несцяровіч — Мінск: Галіяфы, 2008. — 112 с. — (ХХІ стагоддзе: паэтычныя далягляды).

Уладзімір Несцяровіч – мастак, выкладчык, паэт, цікавы суразмоўца. Ягоныя вершы – адкрыты дыялог з прыродай, шчыры аповед пра ўбачанае, аднойчы перажытае. Як чалавек творчай прафесіі ён заўсёды ў пошуку: тэматыка ўключаных у зборнік вершаў даволі шырокая і разнастайная. У ёй знаходзяць сваё аллюстраванне аўтабіяграфічныя эпізоды, згадкі пра незабыўныя сустрэчы з сябрамі і знаёмымі, гістарычная памяць народа пра мінулае нашай Айчыны і многае іншае.