Уладзімір Сіўчыкаў прэзентуе “Уладзевы гісторыі”

13.01.2016 Афіша

Уладзімір Сіўчыкаў прэзентуе кнігу прозы “Уладзевы гісторыі” ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) 19-га студзеня а 19-й.

Расказаць свае гісторыі паабяцалі Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Аляксей Марачкін, Барыс Пятровіч, Рыгор Сітніца, Міхась Скобла і іншыя госці.

Імпрэза адбываецца ў  межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Уваход вольны.

Шчыра запрашаем!