• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.10.2022 | Адукацыя

«Умець чытаць-пісаць — яшчэ не ўсё»: дзіцячы псіхолаг распавяла пра адаптацыю ў школе

Колькі дзіця будзе адаптавацца да новай ролі і як дапамагчы першакласніку адчуваць сябе камфортна ў школьным асяроддзі, партал Tochka.by спытаў у дзіцячага псіхалога Галіны Швец.


kfr71o5ts7953mrh59hq3a6v8lyuguxc.jpg
Фота: Ira Lichi / Shutterstock.com

Месяц выпрабаванняў

Сучасныя бацькі стараюцца свядома і адказна падысці да падрыхтоўкі дзіцяці да школы. Але ўсё адно паход у першы клас амаль для любога дзіцяці — моцны стрэс: новая для яго роля вучня, якая патрабуе пэўных паводзінаў і самастойнасці, невядомае асяроддзе...

«Уменне чытаць і пісаць — гэта яшчэ не ўсё. Важная гатоўнасць ўзаемадзейнічаць, кіраваць сваімі эмоцыямі, уменне кантактаваць з іншымі людзьмі — як з аднагодкамі, так і з дарослымі. Дзіця мусіць хацець вучыцца. Вы можаце звярнуцца да псіхолага, ён правядзе адпаведныя тэсты і дасць свае рэкамендацыі», — кажа Галіна Швец.

Бацькі, як ніхто, адчуваюць сваё дзіця: калі яны бачаць, што яшчэ не гатовы, лепш пацягнуць з першым класам. Інакш  адаптацыя будзе праходзіць складана і з'явяцца цяжкасці на ўроках і з выкананнем дамашніх заданняў.

Прайшоў месяц, дзіця не адаптавалася: што рабіць?

Псіхолаг адзначае: магчыма, трывогу біць яшчэ рана. У сярэднім адаптацыя дзіцяці да школы можа праходзіць ад месяца да паўгода. У кожнага яна ідзе па-рознаму, у кагосьці мягчэй, а ў кагосьці — з сур’ёзнымі праблемамі — капрызы, непаседлівасць на ўроках, раздражняльнасць, пратэсты і нежаданне вучыцца. У складаных выпадках могуць з’явіцца праблемы са сном, апетытам і ўставаннем па раніцах.

І тут бацькам важна ведаць, як дапамагчы свайму дзіцяці.

«Трэба зразумець, што вы — не настаўнік. У вас зусім іншая функцыя — бацькоўская. Нельга ціснуць на дзіця і прымушаць яго. Важна захаваць даверлівыя адносіны і не адбіць у яго жаданне вучыцца. Штосьці можа і не атрымлівацца — гэта нармальна. Вы мусіце даваць дзіцяці падтрымку і верыць у яго. Калі ён будзе гэта адчуваць, з’явіцца больш упэўненасці ў сваіх сілах. Пры негатыве з вашага боку ў дзіцяці будуць такія ж эмоцыі ў адказ: вы сустрэнецеся з супрацьдзеяннем з яго боку», — тлумачыць Галіна Швец.

5 парад ад псіхолагаў, якія дапамогуць адаптавацца да школы

— Памятайце, што школа — гэта зона адказнасці дзіцяці. Гэта не выключае вашай дапамогі, але не перастарайцеся з ёй. Будзьце заўсёды побач, але не ператварайцеся ў хатняга настаўніка. Ваша функцыя — любіць дзіця, клапаціцца пра яго і забяспечыць яму ўсю падтрымку. Памятайце: перш за ўсё для свайго дзіця вы — мама.
⠀
— Не дазваляйце школе ўставаць паміж вамі і вашым дзіцяці. Гэты перыяд хутка скончыцца, і вашы адносіны застануцца на ўсё жыццё. І вельмі важна іх не сапсаваць. Вашы адносіны з дзіцяці важнейшыя за нявывучаныя ўрокі, спазненні і дрэнныя адзнакі.
⠀
— Памятайце: у школе вучыцца ваша дзіця, а не вы. Не трэба імкнуцца зрабіць з яго найлепшага вучня ў класе ці неяк паспрабаваць рэалізаваць свае амбіцыі. Найлепшае, што вы можаце зрабіць, — навучыць яго вучыцца: атрымліваць, аналізаваць інфармацыю і рабіць свае высновы. І так, гэты працэс спалучаны з памылкамі (у школе гэта дрэнныя адзнакі).
⠀
— Стварыце дома бяспечнае, прывабнае асяроддзе, так вучыцца дзіцяці будзе лягчэй. Што б ні адбывалася ў школе, у двары, у кружках — дома любяць, чакаюць і прымаюць любога.

— Дзецям настаўнікаў часта даводзіцца складаней за ўсё: бацькі-педагогі маюць схільнасць прад'яўляць свайму дзіцяці завышаныя патрабаванні. Калі вы адносіцеся да іх ліку, памятайце, што вашы адносіны з дзіцяці значна важнейшыя за тое, што пра вас падумаюць іншыя.

515yfcoy9jiy7dys1mss01v1apmm6mzv.jpg
Фота з асабістага архіва Галіны Швец

Трэба адсочваць, у чым узніклі складанасці, і працаваць з кожнай канкрэтнай сітуацыяй. Напрыклад, калі дзіцяці цяжка мець зносіны з настаўнікам, трэба пра гэта пагаварыць з педагогам. Важна захаваць мяжу паміж «настаўнік заўсёды мае рацыю» і вашай першай рэакцыяй на такія канфліктныя сітуацыі: не забывайце, што, у першую чаргу, вы — бацька. З вамі дзіця мусіць адчуваць сябе ў бяспецы, не варта ў яго прысутнасці выслухоўваць крытыку з боку педагога і безапеляцыйна з ёй пагаджацца. Калі дзіця не мела рацыі, растлумачце яму дома, чаму тыя ці іншыя паводзіны недапушчаныя, але не трэба яго адчытваць.

Калі ж вы разумееце, што складанасці адаптацыі звязаныя з булінгам, — тут трэба тэрмінова разбірацца ў сітуацыі. Варта разумець, што ваша дзіця ў такой сітуацыі зусім ні пры чым. Канфлікт варта рашаць у школе: прыцягваць класнага кіраўніка, разбірацца.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип