• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.02.2023 | Грамадства Асоба

«Умею даіць карову, пячы пірагі, ткаць». Малады чалавек знайшоў сябе ў глыбінцы і робіць яе прывабнай для турыстаў

Жыццё ў маленькім мястэчку большасці ўяўляецца шаблонна: доўгія, сумныя зімовыя вечары; усе дні падобныя адзін да аднога, і падставаўў для радасці амаль няма. Але тут трэба адзначыць: справа хутчэй за ўсё не ў горадзе, а ў самім чалавеку. Сённяшні герой smartpress.by, дырэктар Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Пётр Цалка, так захоплена распавядае пра свой райцэнтр, людзей, іх гісторыю, што ты ўжо і сам гатовы сабраць валізкі і пераехаць у васьмітысячную Ветку.


Падцягнуты, у модным шэрым гарнітуры, стылёвых акулярах і яскравым гальштуку, Пётр Міхайлавіч выходзіць нам насустрач.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-1-90.jpg

І тут самы час больш падрабязна распавесці пра нашага суразмоўцу: Пятру Цалка 33 гады, ужо некалькі гадоў ён узначальвае адзін з унікальных музеяў краіны. А пакуль ён пабег па куртку у кабінет, разглядаем ткацкі станок, які стаіць проста ў холе.

— Гэтую кашулю тчэ Пётр Міхайлавіч, — ловіць наш позірк адна з ягоных падначаленых.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-2-90.jpg
Пётр часта праводзіць майстар-класы для дзяцей і дарослых

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-3-90.jpg

Так і хочацца спытаць: «Гэта жарт такі? Мы кажам пра таго хлопца ў гарнітуры?» Добра, што мы стрымаліся. Пятро сапраўды ўмее ткаць і некалькі гадоў таму прыйшоў працаваць у музей майстрам па ткацтве.

«Першы час адчуваў сябе непатрэбным — ні гораду, ні людзям»

Пётр Цалка, апярэджваючы відавочныя пытанні пра нуду і павольнае жыццё невялікага горада, адразу адказвае: «Гэта месца, дзе я знайшоў сябе і дзе магу прымяніць усе свае веды. Самае галоўнае — няма жадання куды-небудзь збегчы».

Кола яго інтарэсаў звычайным не назавеш: фальклор, ткацтва, стараабрадніцкія іконы, разная ліштва на вокнах... Калі ён па-акцёрску распавядае чарговую гісторыю пра бабулю з экспедыцыі ці як бег да дома, які зносілі, каб паспець забраць старадаўнія дзверы — глядзіш на гэтага хлопца і думаеш: «Такія яшчэ засталіся?».

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-4-90.jpg
Падчас экспедыцыі па вёсках Пётр слухае бабуль і запісвае іх на дыктафон.

Пятро па адукацыі настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Калі вучыўся ў Гомелі, паспеў папрацаваць грузчыкам, афіцыянтам у начным клубе, выкладаў дзецям у гімназіі, падзарабляў у музеі і нават прадаваў касметыку. Пакуль гуляем па Ветцы, міма прабягаюць дзеці і гучна крычаць: «Добры дзень!» Малады чалавек усміхаецца, маўляў, за гэта і любіць глыбінку: тут усё, як у яго роднай палескай вёсцы.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-5-90.jpg
Гэты кажух некалі насіў дзед Пятра, а зараз чарга дайшла і да самога хлопца.

— Калі ў 17 гадоў паступіў ва ўніверсітэт і пераехаў вучыцца ў горад, было вельмі цяжка, — кажа Пётр Цалка. — Ідзеш па горадзе, ніхто з табой не вітаецца. Бачыш, нехта ляжыць пад лавай, хочаш дапамагчы, а людзі кажуць: «Гэта алкаш, ды ну яго!» У вёсцы ўсё па-іншаму: усе з табой вітаюцца, як зараз гэтыя дзеці, ты ўсіх ведаеш. Я заспеў той час, калі казалі не проста «здрасце», а віталіся так: «Добры дзень! Добрага здароўя!».

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-6-90.jpg
Пётр Цалка разам з гераіняй нядаўняга матэрыялу Кацярынай Панчэняй (бабай Кацяй)

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-7-90.jpg

Ён узгадвае выпадак, як аднойчы ехаў у тралейбусе ў Гомелі. Зайшла жанчына, і Пётр тут жа па яе «сакавітай палескай мове» адразу вызначыў: яна з вёскі Дзяржынск Лельчыцкага раёна. Раптам пасажырка заўважыла ў салоне беспрытульнага сабаку.

— І пытае гэтая жанчына: «О, людзі, чыя-то сабака?» Ёй патлумачылі, што нічыя. А яна ніяк не магла зразумець: «Як то сабака ды нічыя? Яна ж усё раўно чыя-то. Вы што, не ведаеце?» Для вясковых усе павінны належыць камусьці. Першы час у Гомелі адчуваў сябе непатрэбным — ні гораду, ні людзям, якія з табой побач ідуць, — прызнаецца Пётр.

«Паглядзеў «Гары Потэра» — дык усё гэтае чараўніцтва бачыў у сваёй вёсцы!»

Пётр Цалка з тых людзей, якія пра сваю родную вёску распавядаюць з гонарам і пяшчотай. Хтосьці імкнецца дыстанцыявацца ад мінулага, зрабіць выгляд, што сапраўднае жыццё пачалося ў горадзе. Ён жа, наадварот, апісвае свае Сіманічы (Лельчыцкі раён) як самае цікавае месца на зямлі, не адмаўляючы, што жыццё ў вёсцы — цяжкая фізічная праца.

— Гэта было крутое дзяцінства, якое выпала на 1990-я гады. Напрацуешся, а вечарам шчаслівы бяжыш да вогнішча, каб з’есці сала з хлебам і цыбуляй, — адзначае Пётр Цалка.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-8-90.jpg

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-9-90.jpg

У 6 гадоў ён навучыўся даіць карову, у 8 — касіць траву і запрагаць каня. У палешукоў была асаблівая сувязь з прыродай, звярамі і птушкамі. У вёсцы абсалютна нармальным лічылася размаўляць са сваім сабакам ці птушкамі.

— Ніколі не бачыў, каб маці ці бабуля адносіліся да хатняй жывёлы, як ды нечага нязначнага. Яны былі часткай сям’і. Калі загінуў конь, маці галасіла, як магла. Калі не стала каровы — гэта было вялікае гора, — узгадвае сваё дзяцінства Пётр.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-10-90.jpg
Сваю бабулю, Валянціну Мікалаеўну, Пётр лічыць найлепшай настаўніцай, якая была ў ягоным жыцці.

Вясковыя ўвесь час назіралі за прыродай: яна падказвала, калі лепш саджаць бульбачку, ці варта чакаць першых замаразкаў, ці будзе заўтра яснае надвор’е. І ўсе, вядома, жылі ў чаканні святаў. Перад Калядамі з горада прыязджаў стрыечны брат Пятра, бабуля садзіла хлопчыкаў на ложак, сядала насупраць і вучыла спяваць святочныя песні.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-11-90.jpg

— Не было нейкага ўнутраннага непаразумення, што можна і ў царкву хадзіць і пры дапамозе абраду дождж выклікаць, ці варажыць. Мая прабабуля была шаптухай. Я малы сядзеў і назіраў, як яна нешта падпальвала, нешта рабіла. Для мяне гэта было такое відовішча, што ніякія фільмы-фэнтэзі былі не патрэбны. Таму, калі глядзеў «Гары Потэра», думаў: «Дык усе гэтыя чараўніцтвы я бачыў у сваёй вёсцы», — смяецца малады чалавек.

Знікнуць бабулі ў хустачках — знікне і культура?

Відаць, вясковае дзяцінства вызначыла тое, чым зараз займаецца Пётр Цалка. Ён не сядзіць у кабінеце, а часта з калегамі выязджае ў экспедыцыі па вёсках. Запісваюць успаміны дзядуляў і бабуляў, тэксты песняў, апавяданні, як праводзіліся абрады, збіраюць экспанаты.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-12-90.jpg

На думку нашага героя, самае складанае ў такіх паездках — атрымаць давер бабуляў, дасягнуць прыняцця, бо ты для іх чужынец. А традыцыйная культура больш пра асабістае, і не ўсе гатовыя пра гэта гаварыць. Некаторыя ўпіраюцца: каму патрэбныя гэтыя песні, іх усё роўна так ніхто не праспявае? І тады супрацоўніца музея Наталля Кадзетава зацягвае куплет, бабулі пранікаюцца: «О, дык ты ж па-старыннаму спяваеш».

А яшчэ Пётр упэўнены: традыцыі жывуць не ў старых драўляных куфрах, ручніках і вышыванках, а ў саміх людзях.

— Вось вам прыклад. Прыехалі мы неяк ў Рэчыцкі раён з экспедыцыяй. Нам казалі, што ў вёсцы жыве 90-гадовая бабуля, якая ўсё ведае. Яна і сапраўды ведае, але толькі пра Вялікую Айчынную вайну. А што датычыцца культуры, бабуля не памятае ні песень, ні традыцый. Выйшлі на вуліцу, ідзем і плакаць хочацца. Столькі спадзяванняў было! І тут насустрач ідзе жанчына — з кароткай стрыжкай, у ласінах. Разгаварыліся, яна і кажа: «Пойдзем да мяне, ад свякрухі засталася стогадовая кашуля». Высвятляецца, што яна столькі ўсяго ведае! Нават, як выклікалі дождж: «Чаму не? Я сама удзельнічала ў гэтым», — прыводзіць прыклад Пётр.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-14-90.jpg

І расказала яна: каб пайшоў дождж, трэба было спачатку ўзараць скрыжаванне. А паколькі ў вёсцы засталіся адны старэнькія бабулі, то мясцовыя запрэглі гэтую жанчыну замест каня. «У начнушцы я была, як паложана», — смяецца яна.

«Каб не стаць такім, як усё ў горадзе, я вырашыў застацца самім сабой»

У Пятра была мара: стаць настаўнікам і вярнуцца ў родную вёску. Але сталася інакш. Пасля ўніверсітэта малады чалавек некалькі гадоў жыў у Гомелі (працаваў у музеі), потым пераехаў у Ветку. Купіў участак, на ім ужо з’явілася лазня, наперадзе — будаўніцтва дома.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-15-90.jpg
Так выглядае агароджа на ўчастку Пятра Цалка

Кажа, калі ты сам захоплены нечым, вакол цябе пачынаюць з’яўляцца такія ж захопленыя людзі. І маленькі горад можа даць магчымасці для развіцця, а вось сваё жыццё ў вялікім горадзе ён уяўляе з цяжкасцю.

Калі жыў ва ўніверсітэцкім інтэрнаце, упершыню сутыкнуўся з тым, што людзі не жадаюць быць, кім былі раней. Як лічыць Пётр, родная вёска — гэта не нагода адмовіцца ад яе пры першай магчымасці. Гэта тое, чым варта ганарыцца, нават калі чалавек пераехаў у іншае месца.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-16-90.jpg
Гэты пірог Пётр спёк сам: у музеі ладзілі тэатральнае вяселле.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-17-90.jpg

— Каб не стаць у горадзе такім, як усе, вырашыў заставацца самім сабой, — кажа Пётр Цалка. — Мне пашанцавала з маёй універсітэцкай сяброўкай Марынай, якая была з Турава. Сапраўдная паляшучка! У інтэрнаце мы з ёю па-нашаму размаўлялі: «Ото пойдзем на кухню картопель нажарымо, макаронаў наварымо». Для астатніх гэта было дзіўна, з нас смяяліся.

Direktor-muzeya-v-Vetke-Petr-TSalko-18-90.jpg
Пётр разам з Марынай наўпрост ў інтэрнаце ўніверсітэта арганізавалі этнаграфічны музей

Апроч экспедыцый, Пётр і яго супрацоўнікі ладзяць спектаклі, праводзяць майстар-класы. Зараз ён загарэўся ідэяй аднавіць старую веткаўскую традыцыю. Калісьці на вяселле тут пяклі пернікі і дарылі маладым. Малады чалавек ужо раздабыў копіі формаў 1907 года, спяклі ўжо некалькі партый. Цяпер у госці ён прыязджае з зёлкамі на гарбату і веткаўскімі пернікамі.

— Можна сказаць, працуючы ў музеі, працягваю настаўнічаць. Навучыць чалавека бачыць прыгажосць вакол сябе — самае складанае. У маіх школьных настаўнікаў гэта атрымалася. Я гэтую прыгажосць бачу.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?

Нечаканую знаходку размясціў гісторык Дзяніс Лісейчыкаў у сваім фэйсбуку. На думку спецыялістаў, простыя запісы...

valiancina_shauchenka
Кіно

Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Беларуская сетка фільмавытворцаў паказала на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах

Беларускі ПЭН прэзентаваў справаздачу па парушэннях культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Улады Беларусі працягваюць пашыраць спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаючы туды ўсё больш і больш нечаканыя...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне
    Грамадства
    «Мы падсвядома ствараем сабе стрэсавыя сітуацыі і не заўважаем гэтага». Гутарым з псіхолагам
    Гісторыя Асоба
    «Шалёны» брат Вітаўта. Гісторыя Жыгімонта Кейстутавіча
    Гісторыя
    Што паглядзець у Межава: каменныя крыжы і забытыя храмы
    Гісторыя
    105 гадоў таму было заснаванае таварыства «Заранка»
    Мастацтва
    Віталь Цвірка: экспрэсіянізм па-беларуску
    Гісторыя
    «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі». Раскол у шэрагах Рады БНР
    Мастацтва
    У Гродне адкрыюць выставу графікі і малюнка двух мастакоў
    Музыка Беларусы свету
    «Ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі». Света Бень і Галя Чыкіс адыгралі першы канцэрт вялікага гастрольнага тура. Паглядзіце, як гэта было
    Мастацтва
    Новая выстава «Погляд у далягляд» у галерэі «Арт-Беларусь» — прысвячэнне жанру пейзажа
    Гісторыя
    5 фактаў пра Рыжскі мір. Калі нас бяз нас дзялілі
    Грамадства
    Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію

Афіша

  • 20.03 — 18.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Iva Sativa ў Тбілісі

  • 20.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 20.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 20.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 20.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 20.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Мора Герадота: радзіма дзеда Талаша
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • «Гісторыя беларусаў поўная схаванага ўпартага гераізму, які зразумее любы падлетак». Лонгрыд Ганны Севярынец пра падлеткаў і не толькі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип