• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.06.2018 | Грамадства Спорт

Упершыню ў гісторыі: На абноўленым стадыёне «Дынама» пройдзе вялікі дабрачынны забег

Праз два дні пасля афіцыйнага адкрыцця мінскі стадыён «Дынама» сустрэне спартсменаў-аматараў, якія збяруцца ў адным месцы, каб паставіць асабістыя рэкорды і дапамагчы дзецям. Вялікі дабрачынны забег #velcombegom пройдзе 23 чэрвеня з 11:00 да 14:00 пад дэвізам SunRun Challenge. Яго мэта – сабраць сродкі для дапамогі «сонечным» дзецям, народжаным з сіндромам Дауна.

640x1000_new

Вялікі забег SunRun Challenge дабрачыннага праекта #velcombegom стане трэцім афіцыйным мерапрыемствам на легендарным сталічным стадыёне «Дынама» пасля рэканструкцыі. Для гэтага трэба прыйсці на стадыён «Дынама» з смартфонам і любым мабільным фітнэс-дадаткам і быць гатовым да ўстанаўлення асабістых рэкордаў. Аматары бегу ўнясуць свае імёны ў гісторыю не толькі дабрачыннай кампаніі #velcombegom, але і мінскага стадыёна «Дынама». Бо з моманту яго адкрыцця ў 1934 году Вялікі забег SunRun Challenge стане першай дабрачыннай акцыяй спартсменаў-аматараў на тэрыторыі стадыёна. Для ўдзелу ў дабрачынным забегу неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы: https://bit.ly/velcombegom

Падтрымаць «сонечных» дзяцей і прыняць удзел у Вялікім забегу SunRun Challenge ўжо пагадзіліся дзясяткі вядомых беларусаў. Удзельнікам Вялікага забегу ў дапамогу дзецям таксама стане Вадзім Дзевятоўскі, прызёр Алімпійскіх гульняў па кіданні молата і старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Акцыю падтрымаюць і іншыя вядомыя спартсмены, дзеячы мастацтва, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў.

За чатыры дні, з 21 па 24 чэрвеня, сумеснымі намаганнямі ўдзельнікам праекта трэба прабегчы 50 000 кіламетраў, якія будуць ператвораныя ў кілаваты «энергіі дабрыні». Бенефіцыярам дабрачыннай акцыі стаў ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Калі беларусы дасягнуць адзнакі ў 13 180 000 кДж або 3365 кВт/г «энергіі дабрыні», кампанія velcom пералічыць на рахунак дома-інтэрната 50 000 рублёў. Усе сабраныя грошы пойдуць на закупку дарагога медыцынскага абсталявання.

«Мы запрашаем усіх беларусаў далучыцца да акцыі SunRun Challenge і выходзіць на прабежкі з 21 па 24 чэрвеня. Толькі аб’яднаўшыся, мы зможам прабегчы 50 000 кіламетраў і дапамагчы «сонечным» дзецям і выхаванцам дома-інтэрната. За гады правядзення праекта #velcombegom беларусы даказалі, што для іх няма недасягальных мэтаў, а любую перашкоду можна пераадолець. Таму давайце збяромся ўсе разам 23 чэрвеня на стадыёне «Дынама» і аб’яднаем намаганні ў дапамогу дзецям», – заявіў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

Нагадаем, што ў 2018 годзе ў залік акцыі #velcombegom ідуць кіламетры, якія яе ўдзельнікі прабягуць з 21 па 24 чэрвеня. Каб зрабіць свой унёсак у добрую справу, усім жадаючым трэба проста выходзіць на прабежкі, а потым рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем свайго выніку і хэштэгам #velcombegom. У межах акцыі SunRun Challenge ужо адбылося некалькі буйных актыўнасцяў з удзелам жыхароў Мінска. 7 чэрвеня ў ГСАК «Лагойск» прайшоў вертыкальны забег з удзелам спартыўных клубаў, 14 чэрвеня беларусы з рудымі валасамі і вяснушкамі правялі першы ў Беларусі «Забег з вяснушкамі» ў падтрымку «сонечных» дзяцей з сіндромам Дауна.

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні

Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім...

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

Апошнія навіны

    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні
    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип