16 верасня па запрашэнні бібліятэкі школы № 18 г. Брэста адкрыты ўрок ведаў правёў бард, паэт, перакладчык, філолаг Серж Мінскевіч. Тэма ўрока была – гісторыя пісьма, друку і кнігі. Імпрэза была прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадруку і праходзіла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Апроч таго госць і школьнікі сваімі выступамі на сцэне і адказамі на пытанні стваралі ў зале “жывую” казку пра падарожжы адважнака Какоса Маракоса Супер Матроса. Навучэнцы атрымалі новыя веды па гісторыі, геаграфіі, біялогіі і літаратуры. У зале вітала атмасфера вясёлай гульні і ўсмешак.