Усяго адзін дзень застаўся да завяршэння кампаніі па выданні рамана “Гімназія № 13”!

Застаецца адзін дзень да завяршэння кампаніі па збору сродкаў на беларускае выданне падлеткавага рамана “Гімназія № 13”. Кнігу напісалі нашы землякі, якія праславіліся сваімі творамі на ўсёй постсавецкай прасторы – Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак.

Гімназія 13_KNIHARNIA

Усе,  хто падтрымае праект цяпер, атрымае ад нас адмысловы падарунак да Дня дзяцей – беларускі пераклад кнігі  “Карлік Нос” Вільгельма Гаўфа. А яшчэ вас чакае мноства бонусаў і падарункаў ад аўтараў і выдавецтва.

Падтрымаць праект можна на краўдфандынгавай пляцоўцы Ulej.by. Гэта не зойме больш за 2 хвіліны!

Глядзіце таксама:

Прыгодніцкая аповесць Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак “Гімназія № 13” будзе выдадзена па-беларуску