UZARI: Беларуская мова прагучала ў самым сэрцы Масквы (+Відэа)

02.12.2017 Музыка

Напачатку тыдня, 27 і 28 лістапада, ў Маскве быў паспяхова праведзены Synergy Global Forum, які з’яўляецца адным з самых значных у свеце міжнародных форумаў у сферы бізнес-адукацыі.

uzari

UZARI выступіў на адной з самых буйных пляцовак Расіі – СК “Алімпійскі” разам з іншымі сусветнымі знакамітасцямі. Сярод выступоўцаў форума – Нік Вуйчыч, Рычард Брэнсан, Олівер Стоўн, Далай-Лама XIV, Нассім Нікалас Талеб і іншыя зоркі першай велічыні. Гасцямі імпрэзы сталі больш 19 500 удзельнікаў з усяго свету.

Спявак апублікаваў у Instagram відэа свайго выступу і напісаў пост:

Я ўдзячны усім, хто прымаў удзел у гэтай імрэзе. Самае прыемнае, што адбылося, дык гэта тое, што людзі няведаўшы беларускай мовы, падтрымлівалі вельмі моцна, казалі шмат прыемных слоў і зрабілі для сябе адкрыццё. Я даўно зрабіў вынік, а што адкажыце вы, паважаныя івэнтары, прадюсары, і дзеячы сучаснага музычнага мастацтва?! Ці сапраўды вы думаеце, што музыка не мае мяжы і працуеце шчыра? А можа быць вы проста жадаеце лёгка зарабляць грошы і не дакранацца да нашай роднай культуры? Тады не кажыце ніколі, што ў нас няма магчымасцяў зрабіць па-свойму, па-беларуску. Вы проста гэтага не хочаце і не робіце. Таму і людзі не маюць выбару. ______________________________ #НІКОМУНЕНАЛЕЖЫМБОЛЬШ #юзырынаўроцкі #юзары #uzarinawrocki #uzari #moscow #synergyglobalforum #SGF2017 #synergy #mova #мова #олимпийский

Публикация от Uzari Nawrocki (@uzarinawrocki)

Завяршыў двухдзённы зорны марафон абсалютны чэмпіён свету па боксе, аўтар бэстсэлера «Хуткасць даверу. То, што змяняе ўсё» – Майк Тайсан.

“Думаю, што наш выступ на адной сцэне – не выпадак, а толькі першы крок да супрацоўніцтва,” – заінтрыгаваў UZARI.