Ужо сёння! фестываль лекцый «Менск слухае»

09.08.2018 Афіша

9 жніўня «Арт Сядзіба» ладзіць фестываль лекцый «Менск слухае». Мерапрыемства будзе адбывацца ў дворыку Палаца мастацтваў з 15:00 да 22:00. Акрамя лекцый у праграме будуць майстар-класы і адкрытыя інтэрвію дасведчаных спецыялістаў у сферы культуры і прасоўванні сваіх праектаў.

mensk_slukhae

Як за год зрабіць два статысячныя фестывалі?

Як заўжды збіраць тысячы лайкаў у сацыяльных сетках?

Як знайсці спонсараў?

Як зрабіць свой горад насычаным на культурніцкія падзеі?

Як ідэю ператварыць у паспяховую падзею?

Пра гэта ўсё будзем размаўляць на «Менск слухае».

«Менск слухае» — гэта першы крок ад ідэі да падзеі.

 

Асноўныя лектары:

Уладзімір Булаўскі;

Вольга Жукевіч;

Павел Белавус;

Франак Вячорка;

Воля Смок.

 

А таксама: Марыя Рагалевіч, Лас Вкуснас і іншыя.

Зарэгістравацца: https://goo.gl/q67eqS

Падзея ў VK і FB.

Паводле арганізатараў