Вакансія каардынатар_кі адукацыйнага праекта ў БНМС «РАДА»

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА" шукае каардынатара ці каардынатарку адукацыйнай праграмы для моладзевых арганізацый і ініцыятыў "Акадэмія Першых 2020"!

Вакансія РАДА.png

Абавязкі:

– вядзенне праграмы ад запуску да справаздачнага перыяду (1,5 года);

– маніторынг праграмы падчас яе рэалізацыі;

– пастаянная камунікацыя з камандай праграмы, а таксама яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі;

– пошук ментараў і ментарак Акадэміі, трэнераў і трэнерак, камунікацыя с імі;

– арганізацыя асноўных мерапрыемстваў праграмы;

– падрыхтоўка справаздачы па заканчэнні праграмы.

Каго шукаем:

– абавязковы вопыт працы ў праектнай дзейнасці не менш за 2 гады, досвед працы з адукацыйнымі праграмамі вітаецца;

– веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў;

– гнуткасць і здольнасць хутка адаптавацца да сітуацыі;

– стрэсаўстойлівасць і soft skills для працы ў камандзе.

CV з матывацыяй дасылайце да 15 сакавіка на адрас gensec@rada.fm. Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на сумоўе.

Па ўсіх пытаннях пішыце на info@rada.fm.

Паводле прэс-рэлізу