Валанцёрскі летнік Таварыства аховы помнікаў у Зарачанах

З неверагодным фурорам прайшло закрыццё валанцёрскага летніка Таварыства аховы помнікаў у Зарачанах 28 жніўня. Закрыццё адбывалася з удзелам актора і тэлевядучага Юрыя Жыгамонта ды пісьменніка і барда Змітра Бартосіка.

00dttc7k2

Юрый Жыгамонт апавядаў пра сваё навучанне ў Акадэміі мастацтваў, Зміцер спяваў сур’ёзныя песні пра Беларусь і разважаў, як трэба з кожнай беларускі зрабіць беларускамоўную дзяўчыну.

Таксама адбыўся прагляд фільма з праграмы “Падарожжы дылетанта” – “Дукора”. Валанцёры, пераважна студэнты-гісторыкі, актыўна задавалі пытанні выступоўцам і атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Да 4-й раніцы над Зарачанамі гучалі песні пад баян, і нават старэнькія суседзі раніцай дзякавалі за такі файны канцэрт.

На закрыцці летніка прысутнічала 30 чалавек.

Канцэрт-сустрэча адбыўся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Фотарэпартаж глядзець на https://lamma-mamma.livejournal.com/572458.html

Тэгі: