Валярына Кустава прэзентуе «Будзьму» еўрапейскім студэнтам

Міжнародны вечар культур пройдзе ў польскім горадзе Гдыня 6 траўня.

У межах фестывалю Валярына Кустава прэзентуе кампанію «Будзьма беларусамі!», а таксама часопіс «Дзеяслоў».

На прэзентацыі будуць прысутнічаць супрацоўнікі Міжнароднага цэнтру супрацы моладзі, мясцовыя СМІ, а таксама студэнты з Польшы, Іспаніі, Венгрыі, Італіі, Турцыі.

Міжнародны вечар культур распачнецца а 18-й гадзіне ў памяшканні клуба Студэнцкай арганізацыі Марской акадэміі.

Прэзентацыі з беларускага боку адбудуцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: ,