Калі ты жывеш сваёй любімай справай, напрыклад, выданнем часопіса, то кожны нумар –як чарговы такт у вялікай сімфоніі, а можа, маленькай санаціне, якая ствараецца год за годам тваімі намаганнямі.
Валер Булгакаў чарговым разам прадэманстраваў сваю працаздольнасць прэзентацыяй новага нумару “Arche”, прысвечанага ўз’яднанню Беларусі 17 верасня 1939 году, у горадзе Гродна 17 лістапада.
Прэзентацыя доўжылася больш за 2 гадзіны. Выступоўцамі былі А. Пачобут, А. Вашкевіч, Э. Мухноўскі, П. Місько ды А. Сідарэвіч. Публікі сабралося каля 40 чалавек.
В. Булгакаў: “Важна чуць энэргетыку, што выпраменьваецца ці не выпраменьваецца з прадукцыі, якая трапіла ў фокус зацікаўлення інтэлігенцыі. Але галоўнае – гэта эмоцыі. Прыемна і важна асвятляць тэмы, якія выклікаюць рэзананс па-за тусоўкай інтэлігенцыі. Кожны нумар, калі браць такі грамадскі інтарэс, паспяховы. Але гэта, канечне, не фінальны акорд у нашым жыцці”.
Прэзентацыя ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Горадня