• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.03.2016 | Літаратура

Валеры Гапееў: Лешч і Стоўнхэндж

http://budzma.by/wp-content/uploads/2015/12/adamovicz.jpgПрачытаў “Таўсціла і лешч” і зрабіў для сябе маленькія (ці не такія і маленькія) адкрыцці. Першае: любы тэкст можна сапсаваць адной фразай. Вось гэтую кнігу Андрэя Адамовіча, напрыклад. Напішы ён у канцы ці пачатку кнігі, на які ляд гэтай нармальнай быццам сям’і той азёрны, што патыхае цінай, лешч, тэкст страціць усё, дзеля чаго пісаўся. Другое: аказваецца, можна чытаць і такія тэксты, дзе сустракаецца безліч табе невядомых слоў з тэхнічнага ці прафесійнага лексікону, і цябе гэта зусім не раздражняе, і ты не гугліш тыя словы. Наадварот, гэта ўспрымаецца нейкім асаблівым фонам, неабходным дадаткам, што яшчэ больш згушчае таямніцу галоўнай мэты героя. Трэцяе: залішняя падрабязнасць дэталяў і ўчынкаў (стаў, сеў, прывязаў, адкусіў, размахнуўся, закінуў, прысеў, паглядзеў і etc) можа ў добрага пісьменніка ствараць асаблівую плынь… Плынь не свядомасці, але дзеі, якая спачатку і здзіўляе, і насцярожвае, але якая не раздражняе, а працуе на агульнае ўспрыманне Слова. І чацвёртае: цяпер я дакладна ведаю, што мацерная лаянка нармальна успрымаецца побач з цытаваннем Канта. І, бадай, гэта адзіны выпадак у маім досведзе чытання, калі салёныя слоўцы не рэзалі слых і зрок.

Навела – вельмі складаны жанр, што ні кажыце. Падазраю, мяне “разбэсціў” Уладзімір Сцяпан, сучасны адметны навеліст, гэта пасля яго навел тыя самыя шчымлівыя “жыццёвыя гісторыі” заточаныя пад О. Генры, успрымаю як менавіта жыццёвыя “побасенкі”. А вось навела… Калі пастарацца адказаць коратка, дык навела для мяне – гэта такі тэкст, дзе галоўнае выяўляецца дарэшты толькі ў канцы, яно ўрываецца ў тваю свядомасць чаканым і адначасова неверагодным тэкставым вывертам, сказам, словам, вобразам, але пры гэтым застаецца неназваным, непрамоўленым. Альбо раскрываецца пакрысе, ды толькі зноў жа – між слоў і радкоў.

Ад гэтай сваёй неназванасці галоўная думка навеліста кладзецца на твой чысты аркуш успрымання з выключнай асаблівасцю, адрознай ад любой іншай. Ведаеце, яшчэ які цікавы момант: аб прачытанай навеле, аб тым, як ты зразумеў яе, неяк і не хочацца з некім дзяліцца ці спрачацца, указваць на адметнасці, асаблівасці… Навела – гэта нешта на ўзроўні інтыму, дзе нават з каханай недагаворваеш многае: просіш адным дакрананнем ці сам падпарадкоўваешся ледзь улоўнаму поціску…

Андрэй Адамовіч напісаў навелу. Гэта для мяне бясспрэчна. Напісаў па тым самым класічным для мяне ўзоры: калі сэнс дзеі, мэта яе не раскрываецца аўтарам ні на яць цягам усяго тэксту, калі яна не прамаўляецца аўтарам нават апошнім сказам.

Чытаў, павольна плыў у тэксце, а недзе ў падсвядомасці спела, раскрывалася праз нязначныя падказкі, асобныя словы галоўная думка, ідэфікс, але ўсё адно заканчэнне агаломшвае. Пры гэтым вось што важна: Адамовіч не раскрывае сваю таямніцу-сэнс, не кажа наўпрост, а адно расчыняе дзверы перад тваім уяўленнем…

Адметная асаблівасць навелы “Таўсціла і лешч” – спалучэнне рэальнасці, прапісанай да самых нязначных дробязяў, з літаральна фантасмагорыяй адносінаў жонкі і мужа да ідэі злавіць ляшча: гэтая самая абавязковая ўмова (перад нейкай новай справай?), поўная сур’ёзнасць малітваў і веры ў прадчуванні бянтэжаць. З аднаго боку, ты бачыш “суровую рэальнасць” з моцнымі мужчынскімі слоўцамі, з іншага – духоўная гіпербалізацыя быццам. Але ўрэшце тую самую гіпербалізацыю ты пачынаеш успрымаць нават больш, чым рэальнасць, бо гэта тая рэальнасць, якая ўнутры цябе, а ўвесь антураж – ён звонку. Па сутнасці, калі казаць спрошчана, у гэтай сям’і адбылася сакралізацыя рыбіны, яе лоўлі, пэўнага тэрміну, які адпушчаны на здабычу. І тут праяўляецца своеасаблівая эклектыка, сумяшчэнне несумяшчальнага: прыземленай будзённасці, настоенай на мацюках і здаровым мужчынскім цынізме, з абагаўленнем рыбіны і яе лоўлі.

…Чытаў, а недзе “на заднім плане” мроілася думка пра Стоўнхэндж. Раней давялося пачуць аўтарытэтнае меркаванне падчас прагляду чарговага фільма пра гэты гістарычны помнік. У пошуках адказу на пытанне: “Як яны, дзікуны, па сутнасці, без пэўнай дзяржаўнай арганізацыі змаглі такое пабудаваць?” прагучала вострая, бы лязо, думка, крэмсаючы ранейшае палотнішча пошукаў. Адказ быў наўздзіў просты: яны змаглі, таму што гэта не было іх мэтай. Яны пабудавалі, бо іх сапраўднай мэтай быў не канчатковы вынік, а само будаўніцтва. Менавіта гэта іх аб’ядноўвала многія дзясяткі гадоў – не збудаванне з пэўнай роляй і функцыяй, якое павінна нейкім чынам на нешта там паўплываць у іх жыцці, а сам працэс.

Гэта тэза пераклікаецца з думкамі галоўнага героя Андрэя Адамовіча, калі ён глядзіць на свайго сына, а той пракляты лешч, злоўлены і прывезены, ляжыць на стале. Герой думае, як будзе расказваць сыну пра гэтую рыбалку, як сама гісторыя здабычы ўрэшце стане… казкай. То бок як для нас, нашчадкаў тых будаўнікоў, іх збудаванне стала незразумелым, нелагічным, легендарным, так і для свайго сына герой стварыў падмурак сваёй казкі. І сын некалі пачуе гэтую гісторыю, галоўнае для яго ў ёй будзе тое, што бацька лавіў-лавіў – і злавіў вялікага ляшча. А навошта ён гэта рабіў, з якое мэты высільваўся, чым была выкліканая такая неабходнасць, тое будзе нязначным, больш за тое, незразумелым дый непатрэбным. Дзівацкім.

Далёкі ад рафінаванай эстэтыкі фінал навелы дадае да характарыстыкі аўтара камянёў на вагі… праўда, на іншую чашу. Ды ўсё ж, мне падаецца, іначай і быць не магло – вынік заўсёды расчароўвае, а калі не расчароўвае, дык апустошвае. Той самы матэрыяльны вынік – збудаваны Стоўнхэндж ці злоўлены лешч.

Іншае важна: застанецца казка.

Можна б было зараз высільвацца і шукаць ідэі і тэмы навелы. Але, як я казаў у пачатку, прачытанне навелы – інтымная справа. Мажліва, пісаў аўтар пра нікчэмнасць нашага быцця і страх смерці (калі зважаць на Канта), мажліва, пра марнасць высілкаў у дасягненні мэтаў, мажліва, пра прыхаваную сутнасць нашых мараў і дзеяў у іх саміх, у марах і дзеях. Яно і праўда: і мара застаецца марай, пакуль не здзейсніцца, і дзея ёсць дзеяй, пакуль жыве сама ў сабе, без вынікаў і прэзентацый.

Можна было б паразважаць і над тым, што галоўнае ў нашым жыцці тое, што некалі, праз многія гады становіцца казкай для нашых дзяцей, набывае легендарнасць і, галоўнае, невытлумачальнасць… Можна было б, але, па праўдзе, не хочацца.

Добрая навела. Добра напісаная. І прыемна, што напісаная, як кажуць, маладым аўтарам. Праўда, я не веру, што напісалася яна ў нейкі там вызначаны тэрмін. Не, запісалася на паперу ў гэты тэрмін. А пісалася яна не адзін, мабыць, год.

Мажліва, пакрыўдзіцца зараз Андрэй Адамовіч – аўтары, па сабе ведаю, яны такія, крыўдлівыя. Паўтаруся: добрая навела, высока ўзнятая планка для ўсіх астатніх навелістаў, цяпер буду ведаць пра двух сучасных беларускіх аўтараў, хто можа пісаць такія рэчы. Але што да вылучэння на самую галоўную на сёння прэмію – мо і не варта спяшацца? То ўсяго адна навела. А патэнцыял у аўтара чуецца зусім не маленькі. Адчуваецца: Андрэй Адамовіч яшчэ скажа сваё слова. Грунтоўнае і выверанае. Пакуль мы пачыталі ўступ – сур’ёзны ўступ у сур’ёзную літаратуру.

 

Валеры Гапееў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип