Нарачанскія вандроўкі: вёска Засвір

Нарачанскі край раскрывае перад намі свае сакрэты, і сёння на чарзе вёска Засвір. Яе назва наўпрост звязаная з возерам Свір, якое побач знаходзіцца. Гэта і не самае вялікае возера ў Беларусі, але дакладна адно з самых доўгіх — яго даўжыня ажно 14 кіламетраў. Ну а непадалёку ад яго паўночнай часткі і раскінулася вёска Засвір.


foto-dlya-socz-setej-1-4-696x392.jpg

Каманда праекта «Гісторыя без межаў» распавядае пра гісторыю гэтага населенага пункта, пра яго галоўныя архітэктурныя адметнасці — рэшткі кармеліцкага кляштара і Касцёл святой Троіцы, выкананы ў дастаткова рэдкім стылі — сармацкае барока, пра славутага беларускага паэта пачатку ХХ-га стагоддзя Казіміра Сваяка, які быў ксяндзом у гэтым касцёле, а таксама пра тое, адкуль жа пайшла сармацкая мода ў беларускай шляхты і чаму манахаў-кармелітаў у народзе клікалі сарокамі.