У халодным лютым 1863 года ў Менску пачала стварацца сетка падпольнай арганізацыі, якая мусіла спрыяць пачатку і развіццю на землях былога Вялікага Княства паўстання, што ў гісторыю Беларусі ўвайшло як паўстанне Кастуся Каліноўскага. У віры падзеяў перапляліся лёсы мясцовых гімназістаў, пісьменнікаў, рускіх афіцэраў, святароў і лекараў.
Як развівалася і чым скончылася паўстанне, мы ўсе ведаем з падручнікаў на гісторыі. Але калі наблізіць і ўважлівей разгледзіць лёсы канкрэтных менчукоў, дык агульная панарама падзеяў 1863-1864 гг. пачынае выглядаць значна больш рэльефна. Абсалютнай нечаканасцю стане для вас імя і лёс чалавека, якога называлі душой паўстанцкай арганізацыі ў Менску!
Пачатак вандроўкі ў 14-00. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму.
Вандроўка за ахвяраванні!
А заўтра, у суботу 8 лютага яшчэ засталося некалькі месцаў на выязную аўтарскую вандроўку з Цімохам Акудовічам «Паўстанне Каліноўскага на радзіме Касцюшкі», прысвечаную дням народзінаў адразу 2-х кіраўнікоў 2-х вядомых паўстанняў на землях Беларусі.
Запісвайцеся як найхутчэй праз гугл-форму.
Запрашаем у падарожжа, пад час якога мы наведам месца нараджэння Тадэвуша Касцюшкі і даведаемся пра драматычныя падзеі, звязаныя з паўстаннем 1863 года ў гэтым рэгіёне. У 1862 годзе менавіта на Слонімшчыне Кастусь Каліноўскі асабіста распаўсюджваў нумары сваёй "Мужыцкай праўды", дзе ўзгадваючы пра паўстанне Касцюшкі, заклікаў сялян падняцца на новае змаганне.
Разам мы праедзем дарогамі паўстання 1863-1864 гг. на Слонімшчыне, пабываем на месцы адной з самых вядомых і буйных бітваў гэтага паўстання ў Мілавідах, даведаемся пра іншыя бітвы ды падзеі, звязаныя з паўстаннем Кастуся Каліноўскага ў Слоніме ды ваколіцах, а таксама імёны мясцовых герояў гэтага паўстання.
Маршрут вандроўкі: Менск – Мілавіды – Косава – Бусяж – Новадзевяткавічы – Слонім – Менск.
Паводле арганізатараў