Вандроўка “Бярэзінска-Дняпроўскае міжрэчча”

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа “Бярэзінска-Дняпроўскае міжрэчча” ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 6 жніўня 2011.

У праграме:

Свіслач – рэшткі замка, местачковая забудова, габрэйскія могілкі, краявіды.

Бабруйск
– забудова гістарычнага цэнтра (фарштатаў), фартыфікацыйныя і службовыя пабудовы Бабруйскай крэпасці.

Дварэц – драўляная Траецкая царква канца ХІХ – пач. ХХ ст., паштовая станцыя сяр. ХІХ ст.

Жылічы – палацава-паркавы комплекс Булгакаў: парк, палац, гаспадарча-службовы комплекс, дом – месца нараджэння А. Лявіцкага (Ядвігіна Ш.).

Красны Бераг – палацава-паркавы комплекс Козел-Паклёўскіх-Гатоўскіх: парк, палац, флігель, бровар, уязная брама. Мемарыял на месцы былога дзіцячага канцлагера.

Стрэшын – Пакроўская царква, забудова мястэчка, краявіды.

Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43

Падрабязней на https://pomniki.budzma.org/vandrowki/byarezinska-dnyaprowskaye-mizhrechcha

Тэгі: , , , , ,