Вандроўка да тысячагоддзя Літвы пройдзе 20 чэрвеня

Вандроўка па мясцінах старажытнай Літвы ў межах святкавання тысячагоддзя Літвы адбудзецца 20 чэрвеня. У вандроўцы возьмуць удзел навукоўцы, спецыялісты ў галіне гісторыі і культуры Беларусі, удзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі “Міленіюм Літвы”, якая адбудзецца 19 чэрвеня. Сярод іх Мікола Купава, Здзіслаў Сіцька, Анатоль Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Анатоль Цітоў і іншыя.

Вандроўка ўлучыць наведванне такіх гарадоў і вёсак, як Літва Ляхавіцкага раёну, Гарадзішча Ляхавіцкага раёну, Літоўка Наваградскага раёну, Мір і Наваградак. Удзельнікі падарожжа маюць мэтай наведаць найбольш аўтэнтычныя мясціны старажытнай Літвы, сустрэцца з мясцовымі жыхарамі, абмеркаваць праблемы захавання і адраджэння культурнай спадчыны гэтага рэгіёну.

Вандроўка пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Тэгі: , , ,