Кніга Ванды Марцінш Душ Рэйш «Маланкі над Вільняй» атрымала прэмію мэра Вільні

Віленская беларуская паэтка і перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш атрымала прэмію мэра горада Вільня за кнігу вершаў «Маланкі над Вільняй».


Ванда Марцінш Душ Рэйш падчас уручэння прэміі
Ванда Марцінш Душ Рэйш падчас уручэння прэміі. Фота з Фэйсбука пісьменніцы

«Сказаць, што задаволеная — нічога не сказаць. Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта «не зусім літаратурная прэмія» асабліва радуе.

Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба «Сябрына», якія прынялі блудную авечку пасля таго, як вярнулася з-за мяжы і падтрымлівалі на кожным кроку», — дзеліцца эмоцыямі пісьменніца на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Кніга «Маланкі над Вільняй» выдадзена фондам «Камунікат» у 2023. Выданне трохмоўнае, у яго ўвайшлі арыгіналы вершаў па-беларуску і пераклады на літоўскую і польскую мовы.

«...Гэта мой падарунак роднаму гораду да 700-годдзя. Ідэя такой кнігі належыла перакладчыцы Альме Лапінскене, яна і пераклала вершы на літоўскую мову», — пісала аўтарка ў Фэйсбуку.

Пераклад на польскую зрабіў віленскі польскі паэт Аляксандр Снежка. Уступ да кнігі напісаў Сяргей Харэўскі.

Чытайце яшчэ:

Ванда Марцінш Душ Рэйш: «Мару, каб дэмакратычныя змены ў Беларусі адбыліся без праліцця крыві»

Ванда Марцінш душ Рэйш: У літоўцаў можна павучыцца, як выслізнуць з савецкіх кіпцюроў