У Волі Шніп выйшла новая песня

Песня «Ты Адзін» была напісаная ў Мінску яшчэ восенню 2020 года. Аўтарка слоў і музыкі Воля Шніп. Сённяшні рэліз — першы з тых, над якім музыканты абноўленага «варшаўскага» складу працавалі сумесна.


Vokladka

«Гістарычны кантэкст, які натхніў Волю на яе стварэнне, ці наўрад мае патрэбу ў каментарах.

Пра што песня? Магчыма, аб адзіноце... або аб выбары і яго наступствах... Але вы лепш паслухайце і самі для сябе вырашыце, пра што ж там яна», — напісана ў рэлізе.


Чытайце яшчэ: «У нас атрымалася такая моцная музыка, што захацелася ёй падзяліцца». Воля Шніп пра новы гурт