Абвешчаны конкурс заявак на Форум лідэрства ў Грузіі

12.01.2016 Адукацыя

Грузінскі інстытут стратэгічных даследаванняў (ГІСС) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Швецыі рэалізуе праект Тбіліскага трансфармацыйнага форуму лідэрства — 2016, мэта якога — наладзіць супрацоўніцтва паміж маладымі лідэрамі з краінаў Усходняга партнёрства і дзяржаваў — сябраў ЕС, арганізаваць абмен вопытам і ведамі пра працэсы інтэграцыі ў ЕС і звязаныя з імі пераўтварэнні, што мелі месца ў дзяржавах — сябрах ЕС, а таксама ў некаторых краінах УП.

ГІСС зацікаўлены ў тым, каб сабраць высокакваліфікаваных маладых спецыялістаў з краінаў-удзельніц, у тым ліку з Беларусі. Па спасылках можна знайсці інфармацыю пра форум і форму заяўкі.

 

Project Outline

Call for Applications

 

Паводле www.giss.org.ge