«Вашчук у пешым парадку сышоў у Літву». У Віцебску зноў асудзілі ксяндза, але ён пакінуў Беларусь

Учора, 9 верасня, у судзе Першамайскага раёна Віцебска адбыўся суд над ксяндзом і пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску Андрэем Вашчуком. Яго абвінавацілі ў размяшчэнні 21 лютага ў тг-чаце «Рэальная Беларусь» выявы са свастыкай у карыкатурнай форме. Пратакол паводле арт. 19.10 КаАП быў складзены на ксяндза, пакуль той знаходзіўся за кратамі па іншым адміністрацыйным пратаколе, паведамляюць праваабаронцы.


photo_2022-09-10_09-44-27.jpg

Суддзя Андрэй Андрушэнка зачытаў дадзеныя памежнага камітэту: «Вашчук у пешым парадку сышоў у Літву 15 жніўня». 

Таму справу Вашчука разглядалі без яго ўдзелу. У выніку суд пакараў святара штрафам у памеры 320 рублёў.

Нагадаем, ГУБАЗіК затрымаў Вашчука 15 ліпеня. Праз тры дні над ім адбыўся першы суд па арт. 24.23 КаАП, а 20 ліпеня — другі, але па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі 30 сутак арышту. Пасля вызвалення ксёндз пакінуў Беларусь. Паведамляецца, што ў касцёле Святога Духа прайшоў ператрус.

Па тэме: 

Віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук SDS асуджаны на 15 сутак арышту