Андрэй Плясанаў і Васіль Якавенка правялі творчую сустрэчу ў мінскім санаторыі “Крыніца” 19 лютага.
На сустрэчу сабралося каля 30 чалавек, што адпачывалі ў санаторыі.
Васіль Якавенка:
“Спадабалася ўвага публікі да таго, што мы расказвалі, – у асноўным пра ролю літаратуры ў жыцці. Дзякуючы літаратуры фармуецца нацыя. Кніга “Пакутны век” – гэта адраджэнне нацыі. Таксама апавёў пра тое, як мы баранілі раку Прыпяць у 1988 годзе. Гэта быў сапраўдны подзвіг пісьменнікаў”.
Андрэй Плясанаў расказаў пра сваю творчасць, якой сапраўды багата. Ён і музыка, і мастак, і сам піша тэксты.
Васіль Якавенка: “З Плясанавым вельмі прыемна выступаць, ён вельмі талкова дапаўняе мае літаратурныя выступы. Плясанаў – спявак нацыянальнай тэматыкі, і разам з ім атрымліваюцца якасныя творчыя выступы”.
Творчы выступ прайшоў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Міншчына