Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю, ініцыятыву або праэкт бачнымі? А можа вы шукаеце партнэраў у Беларусі або за мяжой? Ці хочаце знайсці валантэраў? Тады наш вэбінар дакладна для вас!
Падчас вэбінара мы будзем разам вучыцца дадаваць кропкі на інтэрактыўную Мапу заўтрашняга дня*, якую мы, каманда Фаланстэра, ствараем на працягу некалькіх месяцаў для грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў.
Для грамадскіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў.
5 снежня, чацвер, а 16:00. Працягласць вэбінара – 1 гадзіна.
Спасылку на вэбінар мы дашлем зарэгістраваным удзельніцам і ўдзельнікам.
Для таго, каб прыняць удзел у вэбінары, вам не трэба мець спецыяльныя веды або досвед – мы ўсяму навучам.
Ад вас спатрэбіцца толькі доступ да інтэрнэта і ноўтбук (або камп’ютар / планшэт).
Запаўняйце заяўку да 3 снежня тут.