«Мова нанова з Варшавы» зладзіла «Вечар памяці» ў жывым эфіры

29 кастрычніка ініцыятыва «Мова нанова з Варшавы» далучылася да акцыі «Ноч паэтаў» і зладзіла адмысловы жывы эфір «Вечар памяці».


ВЕЧАР ПАМЯЦІ.png

Сярод гасцей анлайн-стрыму былі вядомыя паэткі Ганна Янкута, Наста Кудасава, цудоўная фатографка Вольга і каталіцкі святар Вячаслаў Барок.

Госці жывога эфіру прыгадалі свае гісторыі «знаёмства» з Курапатамі, падзяліліся думкамі і перажываннямі.

Фота 03.jpg

Падчас стрыму прагучалі вершы не толькі расстраляных паэтаў, але і нашых беларускіх сучаснікаў.

Фота 02.jpg

Атмасфера вечару была вельмі кранальная і адначасова натхняльная. Між тым не адбылося і без неспадзяванак. Невядомая асоба паскардзілася на стрым і відэа было заблакавана, нібыта за парушэнне аўтарскіх правоў. Але дзякуючы хуткай рэакцыі каманды і паразуменню адміністрацыі Instagram, відэа вярнулся ў прасторы інтэрнэту.

Паглядзець запіс «Вечару памяці» можна па спасылцы.