Вечар сучаснай нямецкай літаратуры

06.09.2011 Афіша

12 верасня (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) ў межах “Месяца нямецкай літаратуры” пройдзе вечар сучаснай нямецкай літаратуры. У часе вечарыны адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу Інстытута імя Гётэ і часопіса “Прайдзісвет” на пераклад навелы Гайнрыха фон Кляйста.

Вядучая, перакладніца Вера Дзядок пазнаёміць маладых беларускіх перакладчыкаў з сучаснай нямецкай літаратурай. Пачатак а 19-й гадзіне.