Вечарына памяці Аляксея Стрэльнікава адбудзецца ў Варшаве

10.01.2023 Афіша

З ініцыятывай зладзіць памятны вечар выступіў даследчык беларускай літаратуры, культуролаг, акцёр Васіль Дранько-Майсюк.


324425944_547014714004006_7373012288511553346_n.jpg

«Праводжу вечарыну, прысвечаную выдатнаму тэатральнаму крытыку, рэжысёру, артысту, педагогу, тэатразнаўцу і літаратуразнаўцу Аляксею Стрэльнікаву, які трагічна загінуў 18-га снежня мінулага года. Усё заробленыя сродкі пойдуць сям’і Аляксея. Хто хоча далучыцца, выступіць — пішыце ў прыват», - піша Васіль Дранько-Майсюк у сваім facebook.

Калі: 27 студзеня а 19.00. 

Дзе: Варшава, Музей Вольнай Беларусі.

Тэатральны крытык і акцёр Аляксей Стрэльнікаў памёр у выніку няшчаснага выпадку 17 снежня. Яму было 39 гадоў.