На «Вікікрыніцах» з’явіліся шэдэўры сусветнай літаратуры ў рарытэтных беларускіх перакладах

На вольнай бібліятэцы Вікікрыніцы з’явіліся шэдэўры сусветнай літаратуры ў рарытэтных беларускіх перакладах, зробленых у 1938 годзе. Патрэбная дапамога ў вычытванні тэксту са скана, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі піонэр».


000.jpg

Сярод выкладзеных сканаў: Віктар Гюго «Адвержаныя», Чарльз Дыкенс «Домбі і сын», Рэ’ярд Кіплінг «Маўглі»

Каб унесці свой уклад у беларускі культурны фонд — націсніце на «чырвоную» старонку, націсніце «Правіць» у верхнім правым куце, выпраўце памылкі тэксту, змяніце статус старонкі на «жоўты» і апублікуйце вынік сваёй працы.