Віктар Марціновіч напісаў кнігу для дзяцей

У выдавецтве «Открытая книга» (Адкрытая кніга) выйшла гісторыя для дзяцей «Хлопчык, у якого не было хваста» аўтарства Віктара Марціновіча. Гэтай «экалагічнай казкай для хвастатых і бясхвостых» Віктар Марціновіч дэбютуе як пісьменнік для дзяцей, піша bellit.info.

«Chłopčyk, u jakoho nie było chvasta»

Анатацыя:

«Ці ўяўлялі вы калі-небудзь, гладзячы сваю любімую котку, што яна (альбо іншая, падобная да яе пухнатая асоба) можа стаць цікавай суразмоўцай? А яшчэ сяброўкай па прыгодах, падарожжах, авантурах? Ці паверыце, што ваша котка можа быць у чымсьці нават разумнейшай за вас? А ў яе павольным бесклапотным свеце прыстойным гаворачым істотам нястала не мець хваста... Аднойчы хлопчык Лёша раптоўна апынуўся ў свеце, дзе жывуць бесклапотныя і гарэзлівыя істоты. Жывуць чалавечым, на першы погляд, жыццём. Але менавіта людзей у гэтым свеце якраз няма. І невядома, ці знойдзецца хаця б адна жывая душа, што чула пра такую «жывёлу»».

Кнігу можна набыць у беларускіх кнігарнях, а таксама замовіць праз Wildberries.by.

«Chłopčyk, u jakoho nie było chvasta»