• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.09.2016 | Навіны "Будзьма!" Конкурсы

Віктарына да Дня ведаў: пераможцы вызначаныя!

Вялікі дзякуй шаноўным удзельнікам віктарыны да Дня ведаў!

Кампанія “Будзьма беларусамі!” шчыра ўсцешана вашай надзвычайнай актыўнасцю і дасканалымі ведамі ў галіне айчыннага кнігадруку! Мы падвялі вынікі і гатовыя ўзнагародзіць пераможцаў эксклюзіўнымі падарункамі .

Пяцісотгоднасць

Дызайн – Анатоль Лазар

Першымі трыма ўдзельнікамі, якія хутчэй за ўсіх даслалі правільныя адказы і атрымліваюць спецыяльна зробленыя для кампаніі “Пяцісотгоднасць” цішоткі, сталі:

– Raman Patapčuk

– Наталька Кудзенька

– Andrej Buka

Таксама сем чалавек атрымаюць торбы з не менш прыгожым дызайнам:

– yarmolkevich_daniil

– Antoś Ułasienka

– Вікторыя Міхнюк

– [email protected]

– Ігар, [email protected]

– Марыя Бадзей

– Siarhiej Jemialjanau

Віншуем!

Шаноўныя пераможцы, неўзабаве мы звяжамся з вамі і паведамім, як можна атрымаць прызы!

А цяпер увага! Правільныя адказы віктарыны ад “Будзьма!”:

Пытанне 1

На самых вядомых выявах нашых асветнікаў першадрукара Францыска Скарыну мы бачым у яго “працоўным кабінеце”, Ефрасінню Полацкую — з крыжам і заснаваным ёй храмам, а дзе мы бачым друкара Сымона Буднага?

Адказ: У пекле.

Пытанне 2

Кніга гэтага беларускага князя сталася сапраўдным бестселерам “травелогу” ХVII ст., вытрымаўшы каля двух дзясяткаў перавыданняў, і распавядала пра ўсё: ад кракадзілаў і вярблюдаў да муміяў і пірамідаў. Назавіце кнігу і аўтара.

Адказ: “Перэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю”, Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка.

Пытанне 3

Пісьменнікі часцей за ўсё ледзь не кожным сваім творам так ці інакш сцвярджаюць сваю прысутнасць у свеце і літаратуры. Першая ж кніга гэтага беларускага аўтара сцвярджае адваротнае. Назавіце кнігу і аўтара.

Адказ: “Мяне няма. Роздум на руінах чалавека”, Валянцін Акудовіч.

Пытанне 4

Вядомы крытык Леў Клейнбарт у 1913 годзе прынёс свайму сябру, доктару і мецэнату, два рукапісы. Мецэнат зрабіў свой выбар не на карысць выдання кнігі “Радаўніца” паэта Сяргея Ясеніна, а выдаў кнігу беларускага паэта. Назавіце паэта і кнігу.

Адказ: Янка Купала,”Шляхам Жыцця”.

Пытанне 5

Кніга гэтага беларускага класіка ХІХ ст. прайшла царскую цэнзуру і была надрукаваная толькі дзякуючы таму, што была прадстаўленая цэнзарам як напісаная на балгарскай мове. Чыя гэта кніга і як яна называецца?

Адказ: Янка Лучына, “Вязанка”

Пытанне 6

Твор спецыялізаванай літаратуры, папулярны ў Рэчы Паспалітай амаль тры стагоддзі, быў своеасаблівай ілюстраванай энцыклапедыяй па ўтрыманні, выкарыстанні, сервісным абслугоўванні і гадаванні папулярнага тады транспартнага сродку. Назавіце кнігу.

Адказ: “Гіпіка, альбо Кніга пра коней”

Пытанне 7

Адны кнігі знішчаюць самі аўтары, некаторыя “рэжуць” цэнзары, штосьці дзесяцігоддзямі ляжыць у шуфлядах, а што здарылася з рукапісам праграмнай паэмы Якуба Коласа ўлетку 1924 года?

Адказ: Рукапіс паэмы “Сымон-музыка” быў скрадзены, калі Якуб Колас вяртаўся з адпачынку.

Яшчэ раз шчыра віншуем пераможцаў!

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип