Заўтра ў Вільні пачынаецца Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova

Мерапрыемствы Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце. Сёлета першая Pradmova пройдзе ў Вільні 5–6 кастрычніка.


Pradmova

Дата: 5-6 кастрычніка

Час (мясцовы): 5 кастрычніка (субота) 10.00 — 21.30; 6 кастрычніка (нядзеля) 11.00 — 22.00

Месца: Тeatras «Vilniaus klasika», Vytenio g. 6, Vilnius

Што ў праграме?

5 кастрычніка, субота

10.30-11.00
Урачыстае адкрыццё фестывалю і кніжнага кірмашу

11.00-12.30
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Фурса «Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі».

12.30-13.00
Прэзентацыя зборніка Славаміра Адамовіча "Адрэналін«(імпрынт Skarynycy)

13.00-13.30
Презентацыя кнігі Уладзіміра Казлова «Варшава» (выдавецтва «Мяне Няма»)

13.30-14.00
Прэзентацыя кнігі Таццяны Шчытцовай «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции»

14.00-15.00
Габрэйская кулінарная спадчына: лекцыя Алеся Белага, аўтара кнігі «Самы цымус»

15.00-15.30
Сяргей Календа і размова пра кароткую прозу: дзе рэзаць і чым фарбаваць

15.30-16.10
Прэзентацыя кнігі Барыса Пятровіча «Ад жыцця прачнуцца... Фрэскі розных гадоў»

16.10-17.10
Сусветная філасофія па-беларуску: прэзентацыя серыі «Галерэя чалавечай думкі»

17.10-17.40
«Словы аціхлі: у немату стукае сэрца»: прэзентацыя кнігі перакладаў Алеся Разанава Альмы Лапінскене

17.40-18.00
«Авантурнік Сімпліцысімус»: прэзентацыя новага выдання рамана Грымэльсгаўзэна

18.00-19.00
Эпічныя героі: «Іліяда» па-беларуску

19.00-20.00
Прэзентацыя літаратурна-мастацкага альманаха «Апостраф»

20.00-21.30
Міжнародныя паэтычныя чытанні

6 кастрычніка, нядзеля

11.30-12.10
Як дзіцячая літаратура выходзіць за межы кніг. Расказваюць Воля Кузьміч і Андрэй Скурко

12.10-12.40
Рэканцэпт падарожжа: Кацярына Карповіч «Паром да Анконы»

12.40-13.20
Biełaruskaja łacinka: tradycyja i sučasnaść. Prezentacyja knih Uładzimiera Arlova «Patria aeterna» i «Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi».

13.20-14.20
«Там, за пісьмом»: прэзентацыя новых паэтычных кніг ад выдавецтва hochroth minsk

14.20-15.30
«Як нам супрацоўнічаць?»: дыскусія беларускіх і літоўскіх літаратараў

15.40-16.10
Прэзентацыя навуковага часопіса Pamyłka

16.10-17.10
Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў. Дыскусія з удзелам Ірыны Козікавай, Алега Груздзіловіча, Таццяны Нядбай

17.10-18.10
Праваабарончая дзейнасць у выгнанні: выклікі і перспектывы

18.10-18.40
«Мова 404»: Аліна Нагорная пра дыскрымінацыю беларускай мовы

18.40-20.00
Саша Філіпенка па-беларуску: творчая сустрэча з пісьменнікам

20.00-21.30
Музычны вечар