“Віленскаму сшытку” – 20

27.05.2010 Замежжа

20-га траўня 1990 года – роўна 20 гадоў таму – на літоўскім тэлебачанні выйшаў у эфір першы выпуск перадачы на беларускай мове.

У нядзелю – 30-га траўня – беларусы Літвы адзначаюць 20-годдзе гэтай знакавай у іх жыцці падзеі.

Удзел ва ўрачыстасці возьмуць аўтары перадачы, калегі, сябры, знаёмыя.

Канцэртную частку праграмы складзе выступ збіральніцы фальклору шматмоўнага Віленскага краю, спявачкі Марыі Крупавес.

Урачыстасць адбудзецца ў Доме нацыянальных згуртаванняў (Raugyklos g. 25, Vilnius).

Пачатак а 15.00 гадз.

Тэгі: