• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
19.05.2021 | Музыка

Нарэшце ён вярнуўся! Самы вядомы беларускамоўны рэпер Vinsent выпусціў новую песню

Vinsent прэзентуе кліп на песню «Kosmas».


вінцэнт.jpg

«Глядзі, гэта ўсё пакаленне. Яно нібыта насенне. Да нябёсаў прарастае. Дзе б мы ні былі, які б ні быў складаны лёс чалавека, мы ўсё адно прарасцём. Да нябёсаў. І пабудуем свой космас. 2020-ы год, безумоўна, легендарны, але змаганне за Беларусь пачалося значна раней і яно не скончыцца ніколі. Гэта марафон на ўсё жыццё. Гэта песня-прысвячэнне нашым людзям, нашаму вялікаму любімаму народу», — дзеліцца артыст.


Слухайце сінгл «Kosmas» на музычных платформах  Слухайце альбом Vinsent «Vir» на ўсіх музычных платформах: 
Ютуб-канал Vinsent’а

Словы: Vinsent.
Музыка: BenzMuzik.
Відэа: Colorit Studio. Фота: Monika Ney. 

Падзякі: Зміцер Грыневіч, Maria Czykwin, Васька Пілот, Сяргей Марозаў, Demian Ogitak, AlexBYtop, Onliner, Piotr Żmijewski.

ТЭКСТ: 

Глядзі,
Гэта ўсё пакаленьне,
Яно нібыта насеньне
Да нябёсаў прарастае.
Ляці,
І хай, гэта няпроста,
Мы будуем космас
І ракеты запускаем.

На вакзале першы раз без бацькоў з маім кянтом,
Мне чатырнаццаць, едзем на Менск, вось ён перон.
Пяць гадзін электрычкі — вось табе школа жыцьця,
Пяць гадзін усяго, і я на «Дынама» стаяў.
Памятаю, як пражэктар гэты вялікі газон асьвяціў, Мы на зборнай першы раз і шалёна крычым.
Вось табе адказ, адкуль усё гэта, вось табе адказ,
Гэта проста код, і гэты код у кожным з нас.
Проста не шукай пад вадою каменьня,
Зразумей, што гэта насеньне.
Яно прыляціць у кожны дом, у кожную хату,
І твой раён ужо ня будзе такім, як быў,
Забудзь гэта, як страшны сон.
Перамены нібы зь вядра ліюць на парасон.
Мой фасон такі, як быў, усё тыя ж боты праўды,
Дзякуй, хто са мной, і астатніх вітаці рады.

Глядзі,
Гэта ўсё пакаленьне,
Яно нібыта насеньне
Да нябёсаў прарастае.
Ляці,
І хай, гэта няпроста,
Мы будуем космас
І ракеты запускаем.

Надыходзіць момант, і кожны адкажа за сваё,
Можа ты ня ведаў, але гэтак было даўно.
Я б сказаў, заўсёды, покуль існуе гэты сьвет.
Надыходзіць момант, і кожны з нас разьлічыць свой век.
Я помню, 2006, парк Янкі Купалы,
Дашкевіч на мегафоне, нашы сэрцы палалі.
Зразумей нарэшце, ты можаш яго схаваць надоўга,
Але парасткі ўжо ўзыйшлі, таму хапай рыдлёўку.
Проста не шукай пад вадою каменьня,
Зразумей, што гэта насеньне.
Яно ўзыйдзе, яго не спыніць,
Яно будзе жыць, пакуль жывем мы.
Мы пройдзем праз мост,
Але пакуль мы ставім сваі.
Такі ўжо наш лёс,
Дзякуй, вас не запыталі.
Мы пройдзем праз гэты лес,
І нас сустрэне сьвітанак,
А што ты хацеў?
Ноч пераўтвараецца ў ранак.

Глядзі,
Гэта ўсё пакаленьне,
Яно нібыта насеньне
Да нябёсаў прарастае.
Ляці,
І хай, гэта няпроста,
Мы будуем космас
І ракеты запускаем.

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 18.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 18.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 18.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 18.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 18.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 18.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM