Вінцэсь Мудроў, Алег Мінкін і Алесь Аркуш, 1991 г. Фота: Таццяны Козік.
«Мудроў – глыбока рэтраспектыўна-настальгійны літаратар, пагружаны ў сваю маладосць, у мінулыя дзесяцігоддзі позняга СССР, якія ён віртуозна даследуе. Ненавідзіць і любіць адначасова: любіць, як тэрыторыю сваёй маладосці, ненавідзіць, як тое, што адбірала ў людзей свабоду, індывідуальнасць і ўрэшце тыя найлепшыя гады іх жыцця», – кажа вядоўца праграмы паэт Андрэй Хадановіч.
Таксама з выпуску вы даведаецеся:
- як Віктар Мудроў стаў Вінцэсем яшчэ ў юнацтве і прычым тут антысавецкасць і дысідэнцтва;
- што агульнага ў творчасці Мудрова і Багдановіча;
- як паказваюцца каланіяльныя адносіны Беларусі і Расіі ў апавяданні "Іду на таран!";
- як галоўны беларускі ідэолаг раіў выдаўцу не друкаваць Мудрова;
- чаму аўтабіяграфічная кніга "Альбом сямейны" - найлепшая кніга з бібліятэкі "Радыё Свабоды" для Андрэя Хадановіча;
- чаму Вінцэсь Мудроў "стопудовы" класік і адзін з найактуальнейшых аўтараў у беларускай літаратуры.