• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.08.2022 | Грамадства Адукацыя

Віртуальны Універсітэт Залатога Веку рыхтуецца да старту новага адукацыйнага сезона і шукае выкладчыкаў

Віртуальны Універсітэт Залатога Веку — гэта адукацыйная пляцоўка для сталых людзей і людзей іншых пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, развівацца і самарэалізоўвацца, быць карыснымі грамадству. Праект паспяхова працуе два гады і ўжо аб’яўляе новы набор выкладчыкаў і студэнтаў. Даведаліся, каго шукаюць і якія курсы рыхтуюцца для новага сезона.


278250152_381517030639828_2008385083818787810_n.png

Як узнік ВУЗВ і якая мэта праекта?

На гэтай пляцоўцы працуюць анлайн-курсы, змешчаныя запісы вэбінараў і прамыя трансляцыі розных адукацыйных мерапрыемстваў, карысныя відэа і публікацыі, а таксама навіны пра розныя адукацыйныя магчымасці.

Ідэя стварэння Віртуальнага Універсітэта з’явілася ледзь не з самага пачатку ўзнікнення «Універсітэта Залатога Веку» (дзейнічае з 2010 г.), але арганізатары доўга з-за недахопу часу і рэсурсаў адкладалі ідэю «на потым».

Пандэмія каронавіруса, якая прымусіла арганізатараў перавесці вясной 2020 года ўсе навучальныя праграмы для сталых людзей у анлайн-фармат, прыспешыла працу па стварэнні Віртуальнага ўніверсітэта, які дзейнічае паспяхова ўжо два гады як асобны кірунак працы «Універсітэта Залатога Веку».

Чытайце яшчэ: Навучыцца новаму, знайсці сяброў, аднадумцаў, партнёра па жыцці і палепшыць стан здароўя. Адукатарка Лана Руднік пра мэту ўніверсітэтаў трэцяга веку

«Мы спадзяемся, што наведвальнікамі Віртуальнага УЗВ стануць не толькі тыя, хто наведвае стацыянарныя заняткі нашых курсаў і клубаў, але і іншыя сталыя людзі і людзі іншых пакаленняў — у тым ліку з мясцовасцяў, дзе пакуль няма альбо не хапае адукацыйна-асветніцкіх пляцовак для сталых людзей.

Мы робім гэтую працу з верай у тое, што сталыя людзі, як і людзі іншых пакаленняў, заслугоўваюць годнага жыцця і што адукацыя з’яўляецца адным з чыннікаў, якія могуць станоўча паўплываць на якасць жыцця чалавека на працягу ўсяго яго жыцця» — заяўляюць арганізатары ВУЗВ.

Каго шукаюць і якія курсы рыхтуюць?

Да супрацы запрашаюцца лектары/-кі адкрытых анлайн-лекцый і курсаў.

Тэмы могуць быць самыя розныя і ўкладацца, напрыклад, у наступныя дысцыпліны: мастацтва, кіно, гісторыя, адукацыя, здаровы лад жыцця, падарожжа, псіхалогія, інфармацыйныя тэхналогіі і фінансы і г.д.

Дэдлайн на падачу заявак — 15 верасня. Падаць заяўку можна па спасылцы.

За анонсамі лекцый сачыце на старонцы ВУЗВ.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

Апошнія навіны

    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип