Тэмы могуць быць самымі рознымі: гісторыя, псіхалогія, здароўе, музыка, мастацтва, падарожжа, медыяпісьменнасць, кухня, фінансы і г. д. Месца вашага пражывання значэння не маюць!
Віртуальны Універсітэт Залатога Веку — гэта адукацыйная пляцоўка для сталых людзей і людзей іншых пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, развівацца і самарэалізоўвацца, быць карыснымі грамадству.
Калі Вы хочаце праводзіць онлайн-заняткі ў Віртуальным Універсітэце Залатога Веку — запоўніце анкету па гэтай спасылцы і прадстаўнікі ініцыятывы звяжуцца з вамі ў бліжэйшы час.