«Віта і Эйвінд у Мінску!» Шэраг сустрэч з вядомай пісьменніцай і мастачкай Сарай Лундберг (Швецыя)

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» ладзіць у Мінску 26-27 лістапада цыкл сустрэч з дзіцячай пісьменніцай і ілюстратаркай Сарай Лундберг (Швецыя), аўтаркай вядомай серыі казак пра Віту Белую Крэску.

Расклад мерапрыемстваў:

26 лістапада, 18:00, музей Петруся Броўкі, вул. Карла Маркса, 30

Адкрыты майстар-клас для аўтараў і ілюстратараў дзіцячых кніжак у межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Сёння Швецыя перажывае Залаты век у дзіцячай літаратуры, пра гэта і пра сваю працу пісьменніцай і мастачкай Сара раскажа ўсім цікаўным.

Майстар-клас пройдзе з перакладам на беларускую.

Мадэратар вечарыны — пісьменніца, каардынатарка Школы маладога пісьменніка Алена Казлова (Анка Упала).

 Sara_02

27 лістапада, 18:00,  Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск, пр. Незалежнасці, 37а

Сустрэча Сары Лундберг з чытачамі, сумеснае чытанне кніжак пра Віту і Эйвінда, аўтограф-сесія аўтаркі, а таксама мастацкія сюрпрызы для ўсіх прысутных.

Запрашаюцца дзеткі 4-6 год!

Sara_01

Сара Лундберг — вядомая шведская дзіцячая пісьменніца і ілюстратарка.

Беларускім чытачам добра вядомыя яе кнігі “Віта Белая Крэска” і “Віта Белая Крэска і Эйвінд”, выдадзеныя ў серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.

Мерапрыемствы праводзяцца пры ўдзеле Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Уваход вольны.

 

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”