Вітаўт Мартыненка прэзэнтуе сваю новую кнігу

23.03.2011 Афіша

bookrol

30 сакавіка 18.00 (Офіс партыі БНФ на пр. Машэрава, 8) МУЗЫЧНЫ КРЫТЫК Вітаўт Мартыненка прэзэнтуе сваю новую кнігу музычны дэтэктыў на фсем панятнам руска-бельскам языцэ «Rock on-line» – вздрогнут фсе!

У імпрэзе возьмуць удзел аўтар і гэроі кнігі: музыкі гуртоў «P.L.A.N.», «Amaroka», «Pete Paff», калеґі-журналісты, музычныя мэнэджэры ды протчыя аматары беларускага року, рэпу, кексу і сэксу.
Аўтоґраф-сэсія наўпрост на мейсцы.
Бярыце з сабой 1р.50к. на старыя грошы (100 руб = 1 кап.) і кніга года’2010 на музычныя тэмы ў вас у кішэні.