Візіт літаратараў у Жыткавічы

15-га верасня ў нашай краіне адзначаўся Дзень бібліятэк. Менавіта з гэтай нагоды ў палесскі райцэнтр Жыткавічы, што ў Гомельскай вобласці, былі запрошаны літаратары, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Павел Ляхновіч з Пінска і Мікалай Ільючык з Лунінца.

zhytk

Літаратурную сустрэчу зладзіла Жыткавічская Цэнтральная раённая бібліятэка. Чытальная зала была цалкам запоўнена. Госці чыталі ўласныя творы, адказвалі на шматлікія пытанні. Сцэнар сустрэчы быў даволі насычаным. Адны і тыя ж пытанні ставіліся абодвум гасцям, таму адказы былі даволі цікавымі, часам нават неспадзяванымі. Пытанні былі як пра літаратурнае жыццё ў сучаснай Беларусі, так і асабістага кшталту.

Мерапрыемства зацягнулася на дзве гадзіны. Але людзі не спяшаліся разыходзіцца. Яны скарысталіся магчымасцю ўзяць аўтограф ці папоўніць уласную бібліятэчку новай кнігай.

Сустрэча ў Жыткавічах адбылася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.