Cупольны альбом Улада Бубена і Lesley Knife«IntoSelf» выкладзены ў сеціве для вольнага спампоўвання і праслухоўвання. Запіс быў выдадзены пад брэндам Aesar як спліт-альбом з гуртом Mitchibitchi на Віцебскім лэйбле BUTT Records у пачатку нулявых. Спецыяльна рэмастэрынгаваны Уладам Бубнам, альбом эксперыментальнай музыкі цяпер можна знайсці на сайце Ultra-music.com.
Героі андэграўнду з усмешкай перачытваюць радкі рэлізу тых часоў, якія расказваюць пра тое, што «Праект з’яўляецца канцэптуальным і яўляе сабою чаргу звязаных па сэнсе музычна-гукавых опусаў. Асноўная ідэя – переасэнсаванне ролі Інтэрнэту і працэсу камп’ютарызацыі ў жыціі сучаснага чалавека». Альбом з’явіўся ў сеціве праз 10 год пасля адзінага жывога выступуп праекту, якое адбылося ўзімкі 2003 году. Перавыданне дазваляе слухачам сесці ў машыну часу і трапіць на гэты канцэрт, успаміны пра які па рэштках можна знайсці ў інтэрнэце, –
«Адкрыў фестываль праект AESAR, які складаецца з дзвюх культавых асобаў беларускай андэграўнднай культуры: экс-вакаліста легендарнага гурта Gods Tower Lesley Knife і ўдзелькіка некалькіх дзесяткаў электронных праектаў Владзіслава Бубена. Не даўшы публіцы ачомацца, AESAR бязлітасна скіравалі на галовы гледачоў жорсткія індустрыяльныя біты, шчодра ўвітыя агрэсіўнымі гукамі і лязгамі. Уся гэтая страва, як след аздобленая пранізлівым, нервовым і непаўторным вакалам Lesley Knife, на рэлаксацыйна-танцавальны дэсерт для вушэй ніяк не была падобная, і шмат кім засвойвалася з цяжкасцю, пра што, ў прынцыпе, папярэджвала ўказаная ў афішах стылістыка гурта – psychodelic industrial-core».
У снежні адбылася прэзентацыя новага сінгла Gods Tower «Roll Out», а таксама вінілавага бокс-сэту з усімі альбомамі гурта. Влад Бубен разам з Байсанам выпусцілі альбом лічбавай паэзіі «Iamb’n’Bass». Альбом дасяжны на Beatport, Deezer, Music Me, Spotify , amazonmp3, I tunes і іншых рэсурсах. Прома-версію можна паслухаць ужо зараз: