• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.12.2018 | Культура

Ян Павел Другі ці Геральт з Рывіі? Які вобраз папулярызуе краіну

У Беларусі робіцца шмат спробаў распаўсюдзіць сваю культуру і краіну за мяжой, але атрымліваецца адносна слаба. Нехта ў вузкіх колах, можа, і ведае, але на калядным кірмашы Брусэля не знойдзеш на лавах заходнікаў, што будуць ведаць і з цікавасцю пытацца пра нашу краіну. І вось тут светлыя і пазітыўныя крыкі пра сусветную вядомасць разбураюцца, нібы картачная хатка. Вось палякаў ведаюць, украінцаў, але цяжкавата згадваюць літоўцаў і латвійцаў. Дык ад чаго гэта залежыць? Конкурсаў і стартапаў? Насамрэч, не.

Рэч у вядомых вобразах папулярнай культуры, якія працуюць нашмат лепш за нацыянальнасць нейкага там стартапера, IT-канторы ці пісьменніка. Патрэбныя прыклады? Добра, тады пытанне: хто самы вядомы ў свеце паляк?

 Адказ аказаўся дзіўнаватым нават для некаторых палякаў, бо такое званне атрымаў… Геральт з Рывіі — галоўны герой серыі твораў “Сага пра ведзьмака”.

Мультыпрастора дамаглася сусветнай вядомасці, дзякуючы трылогіі гульняў ад мясцовай студыі CD project RED. Чаму гэта адбылося і як спрацавала? Няўжо няма іншых вядомых прадстаўнікоў польскай нацыі, што маглі б несці званне “самага вядомага”? Ну, напрыклад, той жа Ян Павел ІІ ці хаця б Чэслаў Немэн, які ўвогуле беларуска-польскі ўнёсак у сусветную папулярную культуру? У тым і рэч, што хапае, мае ўплыў, але не такі, як персанажы мультыпрастораў і гульняў.

Рэч у тым, што вядомыя людзі з гісторыі маюць не толькі сваю вядомасць і заслугі, але і паразы, мінусы і шкілеты ў шафе. І так ужо сталася, што чым велічнейшая асоба, тым больш бруднай бялізны можна знайсці ў яе біяграфіі. Ды і не для таго яны існавалі, каб камусьці спадабацца, выклікаць сімпатыю, а іх фразы не былі пакліканыя стаць крылатымі. Ну вось самі ўявіце сабе, як Напалеон сядзіць бяссоннымі вечарамі з пяром і ламае галаву, што ж такое ляпнуць перад войскам, каб гэта гучала пафасна і ўвайшло ў падручнікі гісторыі. Смешна? А менавіта гэта перашкаджае адной важнай для масавай культуры рэчы — табе ніяк не хочацца быць падобным на гэты вобраз, бо тады апроч велічы, давядзецца абмазацца і велізарным шэрагам лайна рознай ступені пахучасці. Пафасу тут атрымліваецца малавата. Ды і ўсё ж такі будзем шчырымі: мы ўсе людзі, і апроч учынкаў, што бываюць спрэчнымі, мы маем у дадатак… фізічныя недахопы. Дзесьці нос крышачку даўжэйшы, недзе валасы не растуць, а вось у яго з ростам не надта атрымалася. Гісторыі гэта не перашкаджае, а вось жаданню быць на асобу падобным — наўрад ці. І давайце цяпер параўнаем увесь гэты набор з тым, што ёсць у таго ж Геральта.

Вядзьмак Геральт, Белы Воўк — мутант, вобраз, які і быў створаны для таго, каб прыцягваць да сябе, уражваць з першага моманту. Яго жыццё поўнае падарожжаў, кахання і не менш харызматычных сяброў. Апісаны ён нібы з недахопамі, але нават яны падкрэсліваюць ягоны статус татэма і вобраза, на які хочацца быць падобным, бо гэта паказвае, што ён не настолькі высока стаіць, каб быць недасягальнай марай. Ягоныя дыялогі, характар і паводзіны — усё працуе на ўражанне, прывабнасць. Ён — герой, эпічны персанаж, на які хочацца быць падобным. Надзець яго адзенне, цытаваць яго крылатыя фразы, прайсці скрозь яго падарожжы… Сапраўды якасны літаратурны персанаж, але тут ёсць толькі адно “але” — у дадзенай сітуацыі ён усё ж радкі на экране ці старонцы паперы. Але і гэта пераадольваецца, калі мы атрымліваем якасную гульню, дзе самі можам прайсці яго шлях, за яго прымаць рашэнні і біцца з монстрамі. А самае галоўнае — мы атрымліваем так неабходны нам візуал: бачым яго твар, чуем гаворку і самі праз манітор назіраем за падзеямі ў рэальным часе, няхай і з шэрагам гульнявых умоўнасцяў, як скарочаны дзень і хуткасць перасоўвання. Ну і маем прадукт, што стаў сусветнавядомым, пэўны вобраз-татэм, да якога так хочацца хаця б крышачку дакрануцца ў рэальным жыцці. А паколькі сама мультыпрастора мае самабытную ўсходнееўрапескую спецыфіку (нават шмат адсылак на рэальную Польшчу, Германію і іншыя краіны), кніга напісаная палякам, гульня таксама, як і музыка, то атрымайце — Польшча стала вядомая сярод звычайных мінакоў, якія могуць быць нерэлігійнымі, аматарамі папулярнай музыкі ці гісторыі. А на вокладках папулярнага польскага часопіса — твар ужо ўсім вядомага Геральта. Ілюзіён? Так. Але ж працуе, халера!

Пафас, бруд, экшн, харызма і прыгожая карцінка — вось і поспех класнага масавага прадукту, да якога захочацца дакрануцца (18+)

 

Падобны, але слабейшы эфект маюць украінцы са сваімі галоўнымі гульнямі — “Сталкер” і “Метро”. У першым спецыфічная постсавецкая атмасфера, але шмат пэўнага рэалізму, а менавіта ад яго бягуць людзі ў кіно і гульні, а “Метро”… Вельмі суворы постапакаліпсіс, у якім наўрад ці хтосьці захацеў бы сапраўды пажыць. Ды і настолькі яскравых герояў там няма. Але якасць праектаў усё ж дала эфект — масавы цікавы прадукт з цікавымі сэтынгамі. Чым не вынік?

 

Жорсткая савецкая спецыфіка, цікавы сэтынг, але зашмат рэалізму і без пазітыву — папулярна, але эфект папулярызацыі культуры слабейшы. Няма менавіта ўкраінскай спецыфікі (18+)

 

Калі ж узяць Беларусь… Танкі, самалёты, караблі… Ці ёсць тут цікавыя героі і сюжэт? Не. Ёсць харызма, вобразы і крылатыя фразы? Не. Проста масавы сімулятар баёў. Цікава, папулярна, але краіну і яе культуру так не прасунеш, бо няма татэму і самабытнасці — менавіта таго, што так трэба для падобнага на “Ведзьмака” выніку.

Насамрэч гэта працуе не толькі з гульнямі. Героі коміксаў, кіно, мультфільмаў — яны таксама могуць стаць такім вядомым папулярным брэндам, але варта выканаць шэраг умоў. І вось тут, на жаль, не знайшлося яшчэ ў Беларусі аўтара, які б захацеў стварыць пафаснага героя, а не селяніна ў адносна ўбогай стылістыцы.

Такое ў сусвеце масавай культуры не купяць, бо такое на сябе не хочацца нацягнуць. Піпл хавае прыгожую пафасную гісторыю, героя, а не нейкую слабенькую казачную пародыю на жыццё. Таму вывад тут адзін: хочаце прасунуць краіну — стварыце свайго героя, мультыпрастору. Ды так, каб самабытна, пафасна, прыгожа. Сэтынг, які будзе прывабліваць, цягнуць да сябе. Нешта такое, што не захочацца заканчваць. Менавіта так і робяцца вядомымі.

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

Апошнія навіны

    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип