Летнія анлайн-курсы ВБУ — бясплатныя і разнастайныя.
Вольны Беларускі ўніверсітэт разам з Беларускай акадэміяй ў рамках супольнага праекту з Вышэйшай школай менеджэрскіх кадраў у Коніне, падтрыманага Фондам міжнароднай салідарнасці, абвяшчае набор на 4 асінхронныя і 2 анлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў:
— Канфлікты ў Еўразіі
— English through Politics
— Mass Media Texts in English
— Усе мы родам з дзяцінства?
— Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед
— Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў
Падрабязнае апісанне курсаў пры запаўненні заяўкі, а таксама тут.
Курсы ВБУ даступныя анлайн, таму можна вучыцца ў зручны для вас час і ў зручным тэмпе.
Выкладчыкі — эксперты ў сваіх галінах, гатовыя падзяліцца сваімі ведамі і досведам.
А яшчэ, па заканчэнні кожнага курса, вы атрымаеце сертыфікат, які пацвярджае ваша паспяховае праходжанне.
Удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць падчас анлайн-навучання.
Прыём заявак: да 23 ліпеня.
Запоўніць анкету — тут. Увага: запаўненне заяўкі не гарантуе навучанне.
Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
Рэгламент набору і правілы ўдзелу тут.
ВБУ ў Facebook, у Instagram, Telegram, LinkedIn.