Восенню ў Польшчы адбудзецца прэзентацыя музычнага праекта EMIHRANTY. Аб гэтым заявіў у сваім тэлеграм-канале Лявон Вольскі.
Афіша канцэртаў
«Гэты момант надыйшоў! Ідэя высьпявала даўно і вынікае з цяперашняй рэчаінасьці сама сабой — «Эмігранты», наш новы праект, які ўяўляе зь сябе нізку з 21 песьні, што распавядае пра жыцьцё беларусаў у эміграцыі. У праекце героі вандруюць па сьвеце, уладкоўваюцца на новых мейсцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртаньне, — распавёў музыка.
У праекце ўзялі ўдзел Павал Мамонаў, Алесь Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, KETEVAN, Павал Трыпуць, Познаньскі Хор «Сьпеўны сход» і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra.
Рэліз праекта запланаваны на 14 верасня. А ў кастрычніку можна будзе патрапіць на канцэрт у наступных гарадах:
19.10 — Варшава, Proxima
23.10 — Гданьск, Drizzly Grizzly
24.10 — Познань, Pod Minogą
25.10 — Вроцлаў, Stary Klasztor
27.10 — Кракаў, Gwarek
31.10 — Беласток, 6-ścian
Квіткі дасяжныя па спасылцы
Чытайце таксама аўтарскую рубрыку Лявона Вольскага «Мама, не журыся!» на budzma.org, дзе легендарны музыка дзяліцца сваімі думкамі пра ўсё, што адбываецца ў беларускай культуры ды грамадстве