Музыка збіраецца зайграць серыю акустычных анлайн-канцэртаў для кожнай краіны асобна. Пра гэта ён паведаміў у сацыяльных сетках.
Дарагія сяброўкі і паважаныя сябры! Няпростыя часы напаткаў увесь сьвет. За вокнамі вясна і сонейка, хочацца сустрэцца з вамі ў нейкай утульнай залі, пасьпяваць, паразмаўляць, убачыць вашыя вочы… Але, на жаль, у бліжэйшыя часы варта заставацца дома – заўжды, калі гэта магчыма. Дзеля саміх сябе, дзеля блізкіх, дзеля ўрачоў, што знаходзяцца на самым вастрыі вайны.
Дзеля гэтага, не чакаючы цудаў, мы перанесьлі ўсе live-канцэрты, заплянаваныя на сакавік-красавік (мы абавязкова іх правядзем!), годна адзначылі 102-годзьдзе БНР у фармаце анлайн. Цяпер хацелася б сустрэцца з суайчыньнікамі, што знаходзяцца зараз у розных кутках сьвету, зладзіўшы своеасаблівы анлайн-тур.
У кожную з пазначаных датаў на сваёй старонцы ў Facebook я буду выходзіць у анлайн для пэўнай краіны.
Пачатак – а 20:00 па мяйсцовым часе.
Чаму не адзін стрым для ўсіх? Хочацца дасягнуць індывідуальнасьці, як у жывых канцэртах. Пагаворым пра тое, што адбываецца ў вас, як вы сябе адчуваеце, правядзем час разам, прасьпяваем акустычна улюбёныя песьні. Уваход вольны!
Падтрымаць канцэрты можна тут:
Частку сабраных сродкаў накіруем у падтрымку беларускім медыкам, што без падрыхтоўкі прынялі ўдар на сябе.
Справаздачы абавязкова апублікуем.Сьпіс канцэртаў можа дапаўняцца – пішыце ў камэнтарах, адкуль вы.
І да сустрэчы!
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!